«Братка» 2007

Братка / Braciszek (2007) / міні-плэер
6.4
68 галасоў
Прататыпам манаха Браткі стаў францішканін Алёйзы Касіба, збіральнік ахвяраванняў кляштару ў Велічцы, яго называлі апекуном убогіх. Падзеі фільму заснаваныя на сведчаннях відавочцаў ягонага жыцця. З галоўным героем мы знаёмімся ў яго апошнія дні, калі Братка развітваецца з зямнымі сябрамі ды рыхтуецца да вечнасці. Рэтраспектыва адкрывае перад намі незвычайную постаць: у біяграфіі манаха няма ані цудаў, ані славы. На экране мы бачым толькі, як ён цягам усяго свайго жыцця збірае драбінкі святасці: моліцца за ўсё і за ўсіх, дапамагае бедным, корміць іх, навучае малітвам дзетак і збірае міласціну на касцёл. Манаскае жыццё як адасоблены і таемны свет, які заўсёды выклікае цікаўнасць, тут паказваецца ў звычайным, людскім вымярэнні.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2007 годзе выходзіла
Хітрыкі (2007)
Два дні ў Парыжы (2007)
Утрапёныя (2007)
Заўтра пойдзем у кіно (2007)
Уваскрашаючы чэмпіёна (2007)

Яшчэ ў жанры Біяграфія
Вяртанец з таго свету (2015)
Купала (2020)
Нябачны бок (2009)
Ганна Арэнт (2012)
Леў (2016)

Рэжысёр:ка - Анджэй Бараньскі
Усе святыя (2002)
Два месяцы (1993)
Пара асоб, малы час (2005)
Дзень вялікай рыбы (1996)

Краіна Польшча
Два каханні (2002)
Прыцягальнасць распусты (1998)
Горад 44 (2014)
Агнём і мячом (1999)
Мішка (1980)