Жанчына, якая мела адвагу быць самою сабой. Першая цыганская паэтка, творы якой загучалі па-польску. Папуша, што па-цыганску значыць «лялька», успрымалася ў вялікай цыганскай сям’і як дзіўнае і легкадумнае дзяўчо, але жыццё Браніславы Вайс не было ані бесклапотным, ані поўным радасці ды смеху. У дзяцінстве яна самастойна навучылася чытаць ды пісаць – і ўжо гэтага было дастаткова, каб пачувацца чужою сярод менш пісьменных суродзічаў. Паэтычны талент Папушы быў адкрыты польскім перакладчыкам і паэтам Ежы Фіцоўскім. Малады даследнік па вяртанні ў Варшаву апублікаваў вершы цыганскай паэткі, а таксама выдаў працу аб жыцці вандроўнага народу. У выніку самыя цыганы абвінавацілі Папушу ў раскрыцці цыганскіх таямніцаў ды выракліся яе – гэтак і не змірыўшыся з адыходам кабеты ад традыцыяў. Самародны талент зрабіўся для Папушы адначасова і добраславеннем, і пракляццем.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2013 годзе выходзіла
Апошняе каханне (2013)
Філаміна (2013)
Начны цягнік да Лісабона (2013)
Нарэшце (2013)
Чалавек са сталі (2013)

Яшчэ ў жанры Біяграфія
Леў узімку (1968)
Гётэ! (2010)
Стаючыся Астрыд (2018)
Наканаванне блюзам (2005)
Я ўсё яшчэ тут (2024)

Рэжысёр:ка - Іаана Кос-Краўзэ
Плошча Збаўцы (2006)

Краіна Польшча
Ва-Банк (1981)
На поўных абаротах (2005)
Заплюшчы вочы (2002)
Ночы і дні (1975)
Дом пад двума арламі (2023)