Сямейная сага пра два пакаленні роду Нехціцаў разгортваецца на фоне зменаў у польскім грамадстве з 1865 да 1914 года – з моманту заканчэння антырасейскага паўстання і да пачатку Першае сусветнае вайны. Баґуміл Нехціц, былы паўстанец і заможны шляхціч, жэніцца з Барбараю Астшэньскаю, якая таксама паходзіць з заможнага, некалі багатага роду. Унутраны свет Барбары абцяжараны няшчасным каханнем і няздзейсненаю мараю стаць «гарадскою дамаю». Жыццё Баґуміла, лагоднага і высакароднага чалавека, напоўненае цяжкаю працаю, у якую ён уцякае ад трагічных успамінаў пра паразу паўстання 1863–1864 гадоў. Гэтыя два лёсы спалучаюцца і ствараюць фабулу фільму. Нягледзячы на адсутнасць ўзаемаразумення, Барбара і Баґуміл застацца разам. І толькі мужава смерць уносіць у існаванне Барбары радыкальныя змены, а пачатак вайны – страх за свой лёс і будучыню сям’і. Серыял зняты паводле аднайменнага раману Мар’і Дамброўскай – выдатнага твору польскай літаратуры, своеасаблівай энцыклапедыі псіхалогіі ды традыцыяў польскай інтэлігенцыі мяжы ХІХ–ХХ стагоддзяў.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 1975 годзе выходзіла
Русалачка – Прынцэса падводнага царства (1975)
Зора (1975)
Палёт над гняздом зязюлі (1975)
Зямля абяцаная (1975)

Яшчэ ў жанры Меладрама
Партрэт дзяўчыны ў агні (2019)
Амалья (2008)
Вікі Крысціна Барселона (2008)
Месяц чэрвень (2002)
Горад 44 (2014)

Рэжысёр - Ежы Антчак
Дама з камеліямі (1994)
Шапэн. Прага кахання (2002)

Фільмы і серыялы з Альгерд Лукашэвіч
Далёка ад вакна (2000)
Горад з мора (2009)
Караль: чалавек, які стаў Папам (2005)
Сэксмісія (Новыя амазонкі) (1983)
Ажыятаж вакол Басі (1995)

Краіна Польшча
Пекла. Неба (2005)
Белая візітоўка (1989)
Смерць як луста хлеба (1993)
Уніз каляровым узгоркам (2004)
Павуціна (2011)