«Дзяўчаты з Наваліпак» 1985

Дзяўчаты з Наваліпак / Dziewczęta z Nowolipek (1985) / міні-плэер
6.0
124 галасоў
Дзеянне фільму адбываецца ў гады перад Першаю сусветнаю вайной. Сяброўкі Франка, Квірына, Амэлька і Бронка скончылі пачатковую школу і, нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасці, імкнуцца працягнуць адукацыю. Дзяўчаты разумеюць, што вырвацца з беднасці Наваліпак няпроста. Першы досвед кахання па-рознаму адбіваецца на іхных характарах, але нікому з чатырох не ўдаецца пазбегчы цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў.Другая частка дылогіі працягвае апавяданне пра жыццё сябровак пачатае ў «Дзяўчатах з Наваліпак». Амелька выйшла замуж за старога аптэкара. Нягледзячы на сытае і спакойнае жыццё, яна не пачуваецца шчасліваю; уцягнуўшыся ў любоўную сувязь з маладым мужчынам, маладзіца задумвае забіць свайго сужэнца. Бронка не ў лепшым становішчы. Яна жыве самотна, а сустрэча з былым палюбоўнікам, які цяпер займае высокае становішча і жанаты з багатаю жанчынаю, сканчаецца для яе трагічна. Толькі знаходлівая Квірына дае рады: адчыняе ўласную краму, праца ў якой прыносіць ёй задавальненне. Але нават цяжкая хвароба мужа не можа прымусіць яе збочыць са шляху, арыентаванага на працу і ўзбагачэнне.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 1985 годзе выходзіла
Камандас (1985)
Яйка анёла (1985)
Ва-Банк 2 (1985)
Каханкі маёй мамы (1985)
Клуб «Сняданак» (1985)

Яшчэ ў жанры Драма
Гэта цудоўнае жыццё (1946)
Твар са шнарам (1983)
Одры Гэпбэрн (2000)
Карбаля (2015)
Скрадзены цуд (2001)

Рэжысёр:ка - Барбара Сас
Райская яблыня (1986)
Лэдзі ўдачы (1993)

Фільмы і серыялы з Ізабэла Дработавіч-Оркіш
Райская яблыня (1986)

Краіна Польшча
Утоеныя скарбы (2000)
100 хвілін вакацыяў (2001)
Усё, што люблю (2009)
Цуд на Пурым (2000)
Агнём і мячом (1999)