Павэл і Эва – тыповыя прадстаўнікі свайго пакалення, якое без комплексаў рэалізоўвае ўласныя амбіцыі. Ён – без рэшты адданы працы, прагматычны, скіраваны на поспех. Яна – прывабная, інтэлігентная, поўная абаяльнасці, крыху стомленая тым, што паміж ёю і працаю муж часцей выбірае апошнюю. Але, здаецца, Эва пагадзілася са сваёй роляю: быць у ценю паспяховага мужа-бізнэсоўца. Але паміж імі ўжо няма тых пачуццяў, што былі некалі. Мы знаёмімся з Паўлам і Эваю, калі яны адпачываюць на яхце, і гэты адпачынак мае дапамагчы вярнуць тое, што калісці іх яднала. Сужэнцы сустракаюць сталага мужчыну, які якраз падводзіць горкі рахунак свайго жыцця. Багацце ягонага досведу пераважвае цынізм і расчараванне маладых. З жадання дапамагчы новым знаёмым, спадарожнік даволі радыкальнымі метадамі, але ўсё ж змушае пару пераасэнсаваць сваё жыццё і шлюб.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2004 годзе выходзіла
Чароўнае дрэва (2004)
Шлюб і перадузятасць (2004)
Дрот у крыві (2002-2005)
Самурай Чамплу (2004-2005)
Незадаволеныя сёстры (2004)

Яшчэ ў жанры Драма
Следапыткі з Блэтчлі: Сан-Францыска (2018)
Фехтавальнік (2015)
Джэйн Эйр (2011)
Недараваная (2021)
Тэтрыс (2023)

Краіна Польшча
Парнаграфія (2003)
100 хвілін вакацыяў (2001)
Апошні круг (1998)
Барбурка (2005)
Персона нон-ґрата (2005)