«Трон» 1982
Трон / Tron (1982) / міні-плэер
- KP 6.8 (28823)
- IMDb 6.7 (145000)
- Пераклад AniBel
- Агучка GomZik, Spravavy, Arciom, Atruta, duckling, kiryla, Ягор Цюкін і ENA
- Узроставы рэйтынг 12+
- Прэм'ера 1982-07-09
- Жанры фантастыка, баявік і прыгоды
- Краіны ЗША, Тайвань, Японія і Вялікабрытанія
- Рэжысёры Стывен Лісбергер
- Акцёры Джэф Брыджэс, Брус Бакслейтнер, Дэвід Уорнер, Сіндзі Морган, Барнард Х'юз, Дэн Шор, Пітэр Юрасік, Тоні Стэфана, Крэйг Ч'юдзі і Вінс Дедрык Мл.
Камп'ютарны хакер трапляе ўнутр камп'ютара, і вымушаны ўдзельнічаць ў гульнях, якія з'яўляюцца ягоным адзіным шанцам на выратаванне.
Каментары 4
тоўсты
курсівам
👻 спойлер
🔍 пошук
У мяне ўражанне, што з беларускамоўнай прасторай апошнія гады 2-3 адбываецца штосьці важнае. Яна робіцца самадастатковай. Раней у межах беларускай мовы нельга было быць самім сабой: напрыклад, спажываць культавы кантэнт, фантастычныя і фэнтэзійныя сетынгі, атольваць прагу да чужых галактык, да палётаў фантазіі... Цяпер гэта можа, і гэта вельмі, вельмі хутка развіваецца. Выйшлі Vox Machina, "Валадар Пярсцёнкаў", "Трон", "Зорныя воіны", кніга "Хобіт", розныя беларускія фэнтэзі ("Пасланцы Цмока" Марыі Шабанец, "Зграя" Андрыеўскага і іншыя).
Уражвае тое, наколькі добра распрацаваны сетынг - прынамсі візуальна, стылёва. Увогуле 1980-я цікавы час. Тады відэагульні сталі папулярныя, і мільёны людзей упершыню ўбачылі, што акрамя рэальнага сусвету існуе іншы - віртуальны. Не дзіва, што да яго ўзнікла цікаўнасць, адказам на якую быў гэты фільм
Для 1982 года фільм быў прарыўны. "Трон" - прабацька ўсіх стужак пра віртуальны свет ("Газонакасільшчык", "Джоні Мнемонік", "Матрыца")
Трон - гэта ПротаМатрыца. Яе глядзелі (на ўсе 100 %) браты Вачоўскія.