Фільм-паштоўка з сусвету знакамітага ісландскага фолк-поп-гурта Of Monsters and Men, які рыхтуецца адзначыць дзесяцігоддзе свайго нашумелага дэбютнага альбома My Head Is an Animal. Паколькі юбілейны тур быў адменены з-за пандэміі, музыкі вырашылі пракаціцца па краіне, паспяваць проста для сябе ды запісаць новы EP Tíu («Дзесяць»). 48-хвілінная замалёўка рэжысёра Дзіна ДэБлуа, які ў 2007 годзе зняў фільм-канцэрт іншага культавага ісландскага гурта Sigur Rós, паказвае, як OMAM граюць акустычныя версіі новых і нявыдадзеных песень у жывапісных і памятных месцах: на маяку, на лодцы, у хаце прабабулі вакалісткі Наны Брындзіс Хільмарсдоцір. У перапынках удзельнікі гурта разам гатуюць ежу, смяюцца, настальгуюць і вядуць пяшчотныя лірычныя гутаркі пра музыку, прыроду, белых мядзведзяў і дом.

Каментары 1

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous62775
0 0
anonymous62775
напісаў
5 месяцаў таму
Лампавы фільм, кранальны, пра людзей і жыццё, з скандынаўскімі выявамі прыроды і быту. Персанажы - удзельнікі гурта - цікавыя людзі са сваімі хобі і гісторыямі. Добрая музыка і якасныя кадры, а яшчэ стужка не зацягнутая - глядзіцца лёгка і прыемна!
У 2022 годзе выходзіла
Уэнздэй (2022-2025)
Хлопчык, Крот, Ліс і Конь (2022)
Наш сцяг азначае смерць (2022)
Вожык Сонік 2 (2022)
Канк пра Зямлю (2022)

Яшчэ ў жанры Дакументальны
Пакуль сьвятло не забярэ нас (2008)
Залатыя верацёны (2013)
Скажы мне (2021)
Чужынец у раі (2016)
Бабулі з Чарнобылю (2015)

Краіна Ісландыя
Найгалоўнейшы бос (2006)
Арктыка (2018)
Бяздонне (2012)
Уздымі планку (2021)
Вяршыня (2026)