«Трэці» 2004

Трэці / Trzeci (2004) / міні-плэер
6.3
296 галасоў
Павэл і Эва – тыповыя прадстаўнікі свайго пакалення, якое без комплексаў рэалізоўвае ўласныя амбіцыі. Ён – без рэшты адданы працы, прагматычны, скіраваны на поспех. Яна – прывабная, інтэлігентная, поўная абаяльнасці, крыху стомленая тым, што паміж ёю і працаю муж часцей выбірае апошнюю. Але, здаецца, Эва пагадзілася са сваёй роляю: быць у ценю паспяховага мужа-бізнэсоўца. Але паміж імі ўжо няма тых пачуццяў, што былі некалі. Мы знаёмімся з Паўлам і Эваю, калі яны адпачываюць на яхце, і гэты адпачынак мае дапамагчы вярнуць тое, што калісці іх яднала. Сужэнцы сустракаюць сталага мужчыну, які якраз падводзіць горкі рахунак свайго жыцця. Багацце ягонага досведу пераважвае цынізм і расчараванне маладых. З жадання дапамагчы новым знаёмым, спадарожнік даволі радыкальнымі метадамі, але ўсё ж змушае пару пераасэнсаваць сваё жыццё і шлюб.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2004 годзе выходзіла
Мачука (2004)
Вяселле (2004)
Пяцёра дзетак і Пескавік (2004)
Пустыя хаты (2004)
Малая за мільён долараў (2004)

Яшчэ ў жанры Драма
Калядны дамок (2017)
Ціхае месца 2 (2021)
Збеглая нявеста (1999)
Шапэн. Прага кахання (2002)
Клубнічнае віно (2008)

Краіна Польшча
Наканаванне блюзам (2005)
Дама з камеліямі (1994)
Мой Нікіфар (2004)
Наўскач (1996)
Пара асоб, малы час (2005)