Яшчэ тры гады таму ніхто не мог уявіць, што нам давядзецца ізалявацца ў сваіх кватэрах. Што вуліцы мегаполісаў раптоўна апусцеюць, а паліцыя будзе хадзіць па іх і заклікаць заставацца дома. Што стасункі, якія здаваліся трывалымі, разваляцца з-за банальнай неабходнасці знаходзіцца разам 24/7. Што наша прафесійнае жыццё назаўжды зменіцца ці зусім сатрэцца. Некалькі месяцаў нас турбавала адно і тое ж — але ва ўсіх былі розныя думкі і перажыванні з гэтай нагоды. Падзяліцца імі далі магчымасць кінематаграфісты з 15 краін свету, якія пазнаёміліся на майстар-класе Вернэра Херцага ў перуанскіх джунглях: яны адкрылі лінію падтрымкі, куды хто заўгодна мог патэлефанаваць і расказаць аб тым, што адчувае, седзячы ў добраахвотнай турме. Эмацыйна-філасофскі паток свядомасці незнаёмцаў ілюструецца трывожна-паэтычнымі кадрамі гарадоў, якія пустуюць.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2021 годзе выходзіла
Што мы робім у цемры (2019-2021)
Не глядзі ўверх (2021)
Ціхае месца 2 (2021)
Хільда і Горны Кароль (2021)
Прэзідэнт (2021)

Яшчэ ў жанры Дакументальны
Залатыя верацёны (2013)
Амстэрдамскі кот (2018)
Прэзідэнт (2021)
Медаловы (2016)
Чужынец у раі (2016)

Мільёны (2004)
Гравітацыя (2013)
Рым (2005-2007)
Падынгтан (2014)
Палюбоўнік лэдзі Чатэрлі (2022)