Навошта падпіскі?

Некаторыя фільмы спачатку даступныя толькі для тых, хто падтрымлівае стваральнікаў падпіскай на Patreon або Ko-fi.

Праз што ўваходзіць?

Даступна два спосабы ўваходу:

⭐ Patreon - асноўны, калі вам даступны гэты варыянт, карыстайцеся ім. Нават калі яшчэ не маеце акаунта на Patreon - уваходзьце праз Patreon, акаунт будзе створаны аўтаматычна. Гэты спосаб уваходу падтрымлівае падпіскі і на Patreon, і на Ko-fi.

⚙️ Google - варыянт для тых, хто не можа ўвайсці праз Patreon, падтрымлівае толькі Ko-fi.

Падпіскі на Patreon

Сайт счытвае вашыя падпіскі на Patreon падчас уваходу, таму, калі вы толькі што аформілі падпіску, трэба выйсці і ўвайсці нанова — тады ўсё падцягнецца.

Падпіскі на Ko-fi

Ko-fi працуе іншым чынам. Можна ўваходзіць і праз Google і праз Patreon, галоўнае — каб email супадаў з тым, які вы выкарыстоўваеце на Ko-fi. Калі вы толькі што падпісаліся, дастаткова проста абнавіць старонку.

Калі штосьці не працуе

👀 Праверце вашыя падпіскі на старонцы падпісак

🔄 Patreon: паспрабуйце выйсці і ўвайсці нанова, уваходзьце праз Patreon.

📧 Ko-fi: пераканайцеся, што email сапраўды супадае.

💬 Напішыце нам у Telegram — мы дапаможам