«Валадар пярсцёнкаў: Брацтва Пярсцёнка» 2001

Валадар пярсцёнкаў: Брацтва Пярсцёнка / The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring (2001) / міні-плэер
8.8
2516048 галасоў
Валадар пярсцёнкаў: Брацтва Пярсцёнка
Валадар пярсцёнкаў: Брацтва Пярсцёнка
Прайшло больш за тры тысячы гадоў з падзення Цёмнага ўладара Саўрана, падступнага ворага свабодных народаў Міжзем'я. Але ён выжыў, дзякуючы моцы Адзінага Пярсцёнка, які ўтрымліваў частку ягонай душы. Цяпер Саўран шукае яго, каб вярнуць сабе ўладу над светам. Тым часам даўно страчаны Пярсцёнак знаходзіцца і трапляе да хобіта Фрода Торбінса. Лёс Міжзем’я зноў вісіць на валаску. Фрода і восем яго паплечнікаў распачынаюць небяспечнае падарожжа да гары Лёсу — адзінага месца, дзе Пярсцёнак можа быць знішчаны.

Каментары 38

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
Kambeg
0 0
✔ Kambeg
напісаў
месяц таму
Наконт Торбінсаў адказ просты: існуе адзіны афіцыйны ліцэнзаваны перкалад кніг Валадара Пярсцёнкаў. Усе імёны і тапонімы, вершы (па магчымасці) браліся адтуль. Калі б там былі б Бэгінсы – у нас у дубляжы таксама былі б Бэгінсы. Ну а што да ўласных "падабаецца" ці не – тут усё вельмі суб'ектыўна і нікому не дагодзіш. Ярых прыхільнікаў Торбінсаў не менш за Бэгінсаў (а то і больш).
Гільдар
0 0
Гільдар
напісаў
месяц таму
OMG, ну, Роберт Зэмекіс зусім не патрабаваў, каб яго "Гампа" перакладалі ажно да ўласных імён. Хаця па прыколе можна было б перакласці як "Лесь Баўдзіловіч" ("Лесь" - пераклікаецца і з беларускім імем "Алесь", і са словам "лес"). Гучыць крэатыўна і добра запомнілася б)
Гільдар
0 0
Гільдар
напісаў
месяц таму
OMG, цікавая ідэя. Але "Край" - гэта абстрактны ўчастак зямлі, між тым як слова "шыр" азначала ў Англіі канкрэтную адміністрацыйную адзінку. Дарэчы, на чале кожнага шыра стаяў каралеўскі чыноўнік "шыррыв" (shirereve) - адсюль паходзіць слова "шэрыф". Можна было перакласці "Шыр" як "Ваяводства" - але гэта не стасуецца з міралюбнай атмасферай хобітаў. Назваць "Павет" - але ж павет - гэта дужа малая адзінка, кшталту раёна. Таму хай ужо будзе "Воласць". А наконт Торбінса - тут у мяне толькі адна прэтэнзія: ён пераклікаецца з расійскамоўным перакладам Мураўёва-Кісцякоўскага ("Кіса-Мурка", як яго часта завуць)
OMG
0 0
OMG
напісаў
месяц таму
Гільдар, А вось яшчэ. Пераклад «Шыра» як «Воласць» — гэта найлепшы прыклад таго, як літаральнасць забівае казку. Замест утульнага кутка з хобітамі «воласць» выклікае асацыяцыі з прыгонам, сельсаветам і падаткаабкладаннем у ВКЛ. Для сур’ёзнага кіно «Шыр» (або хаця б паэтычны «Край») гучаць у разы лепш. Задача агучкі — перадаць атмасферу для сучаснага гледача, а не складаць бюракратычную даведку са слоўніка.
OMG
0 0
OMG
напісаў
месяц таму
Гільдар, тое, што Прафесар напісаў «Guide to the Names», ніхто не заперачае — гэта гістарычны факт. Але ёсць велізарная розніца паміж літаратуразнаўчай канцэпцыяй 1960-х гадоў для кніжнага лору і сучасным кінаперакладам ці агучкай.
Беларуская мова фанетычна выдатна і натуральна перадае «Бэгінс» без ніякіх праблем. Калі мы пачынаем даслоўна перакладаць кожнае сэнсавае прозвішча ў кінематографе, мы атрымліваем абсурдны эфект, які цалкам ламае пагружэнне ў кантэкст. Уявіце, калі б у іншых сусветах перакладалі ўсё запар:
* **Люк Скайуокер** ператварыўся б у **Люка Хмарахода**;
* **Фораст Гамп** — у **Ляснога Балвана**;
* **Баз Лайтэр** з «Гісторыі цацак» — у **База Светлавы Год**;
* **Старскрым** з «Трансформераў» — у **Зорны Крык**;
* **Дэдпул** — у **Смяротную Лужыну**.
Так, «Торбінс» як моўная канструкцыя сама па сабе гучыць забаўна і міла. Але ў сур'ёзным эпічным кіно гэта проста рэжа слых пасля арыгінала і адчуваецца як натужная дзіцячая адаптацыя. Сучасны глядач прывык да сусветнага стандарту імёнаў, і транслітарацыя ў агучцы гучыць значна больш жыва, арганічна і сур'ёзна, ніж даслоўныя калькі. Такая мая думка і можа я не маю рацыю, але дзяку за агучку і за гэтый сайт.
Гільдар
0 0
Гільдар
напісаў
месяц таму
OMG, насамрэч Прафесар напісаў цэлы артыкул пра тое, як перакладаць яго “Валадара Пярсцёнкаў”, і там ён прама настойваў на тым, што прозвішчы і тапонімы хобітаў перакладаць можна.
OMG
0 0
OMG
напісаў
месяц таму
Якія яшчэ Більбо і Фродо Торбінсы ???! Я крынжануў калі я пачуў. Навошта так каверкаць імя? імя і фамілію не трэба перакладаць. Гэта як мем пра Фораст Гамп (Лясной Балван). Бэггінсы так і будзе прозвішча іх, а не Торбінсы. Вы калі перакладаеце так рабіце з душой да такіх фільмаў. А як не ведаеце так ужо АІ спытайце як лепш перакладаць і рабіць агучку, шоб была жыва і к арыгіналу блізка.
Ваяр Нуменора
0 0
Ваяр Нуменора
напісаў
месяц таму
ШАНОЎНАЯ АДМІНІСТРАЦЫЯ.
Калі ласка, зрабіце шрыфт у каментарах буйнейшым, бо вельмі цяжка чытаць. Літары дробныя, як пясчынкі. Таму і актыўнасці ў каментарах мала
anonymous39019
2 0
anonymous39019
напісаў
4 месяцы таму
Хто б мог падумаць, што праз столькі год я зноў пагляджу гэты фільм, але ўжо на роднай мове. А бо ў дзяцінстве ці ледзь не кожны дзень глядзеў яго па DVD. Дзякуй вам!
Куруфін
0 0
Куруфін
напісаў
8 месяцаў таму
Чаму сярод актораў не пазначаная Кейт Бланшэт?
anonymous8049
1 0
anonymous8049
напісаў
8 месяцаў таму
Паглядзеў у кінатэатры. Гэта неверагодна. Буду чакаць сеансы з працягам. Вялікі дзякуй за працу
anonymous20519
1 0
anonymous20519
напісаў
9 месяцаў таму
Дазякуй вялікі, за працу. Не перадаць, як гэта важна і патрэбна.
anonymous43967
0 0
anonymous43967
напісаў
9 месяцаў таму
НАЙЛЕПШАЯ РАБОТА Ў ГІСТОРЫІ БЕЛ. ДАБЕРСТВА
Thor77
0 0
Thor77
напісаў
9 месяцаў таму
Які добры сайт
Marmol
2 0
Marmol
напісаў
9 месяцаў таму
Я чакаў гэты момант і гэты момант настаў! У кіно я не трапіў, гляджу дома, дзякую мужыкі, адурэць колькі ж тут працы
anonymous56524
0 0
anonymous56524
напісаў
10 месяцаў таму
Слухач, Ну ёсць жа словы «наканаваны», «наканаванасць» і г. д.
Слухач
0 0
Слухач
напісаў
10 месяцаў таму
Эарэндзіл, Зраз, проста гэтае "фактычна" для мяне было ніяк не "фактычна". Не чуў раней слова "Кон" як сінонім слова "Лёс". Цікава было разабрацца.
Эарэндзіл
0 0
Эарэндзіл
напісаў
10 месяцаў таму
Слухач, У творчасці Прафесара гэтая гара насіла 2 назвы: англійскую Mount Doon (фактычна, Гара Кону) і на эльфійскай мове сіндарын - Orodruin (Гара Чырвонага Агню)
Слухач
0 0
Слухач
напісаў
10 месяцаў таму
anonymous93110, Дзякуй! Крыху дзіўны выбар як на мяне. Адкуль толькі гэта ўзялось.
anonymous93110
0 0
anonymous93110
напісаў
10 месяцаў таму
Слухач, гара Кону
Слухач
0 0
Слухач
напісаў
10 месяцаў таму
Дубляж топавы, 10 з 10! Адзінае што не разумею - назва гары на пачатку фільма. Што там за слова дзіўнае вымаўляецца? Дапамажыце калі ласка.
anonymous33903
0 0
anonymous33903
напісаў
10 месяцаў таму
Вялікі дзякуй вам за тое, што вы робіце! Зроблена на выдатна! Цяпер штогадовы рытуал перагляду ВП будзе на роднай мове❤️❤️❤️❤️❤️
anonymous79179
0 0
anonymous79179
напісаў
10 месяцаў таму
Дубляж Ахер, як і сам фільм, вядома!
anonymous61119
1 0
anonymous61119
напісаў
10 месяцаў таму
Глядзеў на паказе ў Варшаве, цудоўнае кіно, цудоўная агучка.
anonymous61119
0 0
anonymous61119
напісаў
10 месяцаў таму
Eduard Hopper, так, гэта яна.
anonymous61150
0 0
anonymous61150
напісаў
11 месяцаў таму
Не спампуецца
anonymous58463
1 0
anonymous58463
напісаў
12 месяцаў таму
Агучка неймаверная. Выдатная, віртуозная акторская гульня.
Глорфіндэл
0 0
Глорфіндэл
напісаў
12 месяцаў таму
Рэжысёрская версія, дарэчы, бліжэй да кнігі. У кнізе адразу пасля выправы з Воласці хобіты сустрэлі эльфаў - у рэж. версіі гэта ёсць. Сама кніга пачынаецца з пралога пра жыццё хобітаў - у рэж. версіі ёсць і гэта, хоць і ва ўрэзанай форме.
Фінарфін
0 0
Фінарфін
напісаў
12 месяцаў таму
Старога брамніка ў чалавечым гарадку агучваў Вожык) Адразу пазнаю яго голас
Eduard Hopper
0 0
Eduard Hopper
напісаў
12 месяцаў таму
У пачатку фільма - ці не голас Крысціны Дробыш гучыць?
anonymous63997
0 0
anonymous63997
напісаў
12 месяцаў таму
Шчыры дзякуй!!!
anonymous66516
0 0
anonymous66516
напісаў
12 месяцаў таму
Цісну падабайку, за выкананую працу!!!
anonymous4599
0 0
anonymous4599
напісаў
год таму
У мяне ў мабільным Файрфоксе нешта ня грузіцца відэа
Хтосьці
1 1
Хтосьці
напісаў
год таму
anonymous98141, напэўна калі гаспадары дазволяць. Кінакіпа ужо не тая.
anonymous98141
1 0
anonymous98141
напісаў
год таму
Ну і калі вы плануеце агучку дадаць?
Адразу, як Мой родны гук апублікуе яе.
anonymous25662
1 0
anonymous25662
напісаў
год таму
Гэта будзе не хутка (
anonymous18544
3 0
anonymous18544
напісаў
2 гады таму
Чакаем агучку!
anonymous75491
1 0
anonymous75491
напісаў
2 гады таму
аааааааа, я ўжо сам пачаў перакладаць для сваёй калекцыш, калі трапіў сюды. дзяякуй:)
Серыя «Валадар пярсцёнкаў»
Уладар пярсцёнкаў: Пярсцёнкі ўлады (2022)
Хобіт: Бітва пяці войскаў (2014)
Хобіт: Пустка Смаўга (2013)
Хобіт: Нечаканая вандроўка (2012)
Валадар пярсцёнкаў: Вяртанне караля (2003)
Валадар пярсцёнкаў: Дзве Вежы (2002)

У 2001 годзе выходзіла
Атлантыда (2001)
Вернік (2001)
Айрыс (2001)
Штучны розум (2001)
100 хвілін вакацыяў (2001)

Яшчэ ў жанры Баявік
1917 (2019)
Афіцэры (2006)
Грамабоі* (2025)
Каўбой Бібоп (2001)
Бягун па лязе 2049 (2017)

Рэжысёр - Пітэр Джэксан
Хобіт: Бітва пяці войскаў (2014)
Валадар пярсцёнкаў: Вяртанне караля (2003)
Хобіт: Пустка Смаўга (2013)
Валадар пярсцёнкаў: Дзве Вежы (2002)
Хобіт: Нечаканая вандроўка (2012)

Фільмы і серыялы з Іэн Маккелен
Хобіт: Нечаканая вандроўка (2012)
Рычард ІІІ (1995)
Багі і пачвары (1998)
Валадар пярсцёнкаў: Вяртанне караля (2003)
Хобіт: Бітва пяці войскаў (2014)

Краіна ЗША
Слухай сваё сэрца (2010)
Бландзінка (Бландынка) (2001)
Раян Гудкейс: "Можа яны мёртвыя" (2024)
Крах (2007)
Трон: Арэс (2025)