«Валадар пярсцёнкаў: Дзве Вежы» 2002
Валадар пярсцёнкаў: Дзве Вежы / The Lord of the Rings: The Two Towers (2002) / міні-плэер
- KP 8.6 (642913)
- IMDb 8.8 (1900000)
- Пераклад AniBel
- Агучка Мой родны гук
- Прэм'ера 2002-12-05
- KP 8.6 (642913)
- IMDb 8.8 (1900000)
- Пераклад AniBel
- Агучка Мой родны гук
- Узроставы рэйтынг 12+
- Прэм'ера 2002-12-05
- Жанры фэнтэзі, прыгоды, драма і баявік
- Краіны Новая Зеландыя і ЗША
- Рэжысёры Пітэр Джэксан
- Акцёры Элайджа Вуд, Іэн Маккелен, Віга Мортэнсэн, Ліў Тайлер, Шон Эстын, Кейт Бланшэт, Джон Рыс-Дэвіс, Бернард Хіл, Крыстафер Лі і Білі Бойд
Брацтва распалася, але Пярсцёнак Улады мае быць знішчаны. Фрода і Сэм вымушаныя даверыцца Голуму, які ўзяўся правксці іх да брамы Мордара. Велізарная армія Сарумана набліжаецца: члены звяза і іх саюзнікі гатовыя прыняць бой. Бітва за Серадзем'е працягваецца.
Каментары 28
тоўсты
курсівам
👻 спойлер
🔍 пошук
БанананавыЗлодзей, дарэчы гляджу бітву за Хельмаву цясніну проста ў дадзены момант. Легалас з'яжжае па прыступках на скейтбордзе. Да такога б нават Феанор не дадумаўся)
Хаця Феанор навёў бы ў Хельмавай Цясніне парадак. Прымусіў бы ўсіх гаварыць праз «þ»)
Хаця Феанор навёў бы ў Хельмавай Цясніне парадак. Прымусіў бы ўсіх гаварыць праз «þ»)
Глорфіндэл, Ну, тое, што КісьцяМур першымі скарысталіся прозвішчам "Торбінс", не дае ім на яго нейкіх выключных правоў - варыянт больш-менш відавочны.
Што да мяне - абодва варыянты неблагія. Што Торбінс (паводле запаветаў Толкіна), што Бэгінс (яго нібыта і трэба перакладаць, але (выключна на маё ератычнае меркаваньне, вядома) гэта ня тое каб шмат дае).
P.S. І ў рэшце рэшт ніхто ж не забараняе зрабіць свой уласны "правільны" варыянт перакладу. Нават надрукаваць і зшыць сапраўдную кнігу, калі ёсьць час і жаданьне)

Такія фільмы - гэта грэх, блюзьнерства і зьдзек з традыцыйных каштоўнасьцяў! Эльфы, гномы і іншыя - гэта нячыстыя істоты, і ня варта здымаць пра іх кінастужкі! Грэх такое агучваць!
БанананавыЗлодзей, люблю талкінісцкія дыскусіі ў каментарах) Я, калі б я перакладаў кнігу, то дазволіў бы сабе адно парушэнне волі Прафесара. Я не стаў бы перакладаць прозвішча Бэгінс і пакінуў бы яго арыгінальным. Бо Торбінс ужо заняты (рускі пераклад Мураўёва-Кісцякоўскага). А іншыя варыянты не гучаць. Катомкінс? Сумкінс? Заплечнікс? Гаманецынс? Таму хай быў бы Бэгінс. Усё роўна ўсе ўжо ведаюць, што ён ад слова "bag" ("торба"). І потым, усе талкіністы, якіх я бачыў, кажуць "Бэгінс". Амаль хто не кажа "Торбінс".
Хто агучваў хобіта Мэры? Голас знаёмы
Lunar Breeze, Ну, наконт "ухваліў бы" - магчыма, але гэта ўжо трошкі спекуляцыя)
Ён раіў абіраць найбольш старое слова ці форму з прыдатных. І сапраўды прапанаваў alf як варыянт, так, але менавіта для скандынаўскіх моваў.
А што датычыцца альфаў / эльфаў, то наколькі я памятаю, Прафесар у свой час шкадаваў, што ўзяў назву "эльф" для сваіх стварэньняў, бо яна на той час была трохі сапсаванай, так бы мовіць. У агульным успрыняцьці яно хутчэй адносілася да маленькіх чалавечкаў, што жылі на кветках, а не да мітычных мудрых і шляхетных істот сівой даўніны. Але! Ягоны твор у выніку і вярнуў людзям тое "правільнае" успрыняцьце, таму, IMHO, у перакладзе "эльфы" цалкам на сваім месцы.

БанананавыЗлодзей, але Прафесар у любым выпадку ўхваліў бы ісландскія вайбы ў беларускай агучцы. Дарэчы, яму б спадабалася, калі б эльфаў тут звалі "альвамі". Ён сам раіў гэтае слова для перакладаў на іншыя мовы.
Глорфіндэл, Пра паходжаньне імя я ведаю, але ж Уладар (ці Валадар) пярсьцёнкаў напісаны ангельскай, а не ісландскай, і імя чытаецца па правілах менавіта першай мовы (наколькі ангельская ўвогуле падпарадкоўваецца правілам, а не падыходу "проста трэба запомніць")*.
Калі што, ёсьць запіс, дзе сам Толкін вымаўляе гэтае імя менавіта як Гэндальф, а не Гандальф (спасылкі тут забароненыя, але само відэа з гэтым запісам шукаецца па "J.R.R Tolkien Reads The One Ring Poem").

Дзякуй! На маю думку, у Двюх вежах МРГ нават пераўзышлі агучку першай часткі. Галасы Голума і Дрэвабарода проста космас!
БанананавыЗлодзей, Ну, насамрэч тут я вымушаны крыху заступіцца за новы пераклад. Карэктнае чытанне імя чарадзея - Гандальв. Імя ўзятае Прафесарам з ісландскага тэкста, а "f" у ісландскай мове ў дадзеным выпадку чытаецца як "v". Само імя паходзіць ад "Gand" ("кій") і "Alf" (чытаецца "альВ", азначае фактычна "эльф"). "Эльф з кіем". У адным з тэкстаў Прафесар тлумачыць, што людзі Поўначы прымалі чарадзея за эльфа з-за яго бессмяротнасці і таму празвалі такім чынам. Яго сапраўднае імя - Алорнын (Olorin).
Згодны, першы пераклад падаецца трохі лепшым, калі параўноўваць з той версіяй, што я пачуў у фільмах.
Там і Гэндальф, а не нейкі дзіўны Гандальф, як тут, і шыкоўная "каш-штоўнась-сь-сьць" замест сумнеўнай "любасьці".
Там і Гэндальф, а не нейкі дзіўны Гандальф, як тут, і шыкоўная "каш-штоўнась-сь-сьць" замест сумнеўнай "любасьці".
anonymous11143, Мне падаецца, лепей было б агучыць паводле неафіцыйнага пераклада. Люблю ўсё неафіцыйнае. У гэтых ёсць свой шарм)
Глорфіндэл, Толькі ён называўся «Уладар», і то быў неафіцыйны тарашкевіцкі пераклад. А сёння ёсць афіцыйны літаратурны, і на ягонай аснове рабілася гэтая агучка
Цікава, але ў пачатку 2000-х выйшаў беларускі пераклад кнігі "Валадар Пярсцёнкаў" (яго і цяпер можна знайсці ў сеціве), дзе Голума звалі Глыкс.
І праўда, адміністарцыя, дадайце калі ласка гэты фільм у раздзел "Актуальныя рэалізы". Бо ён выйшаў у вольны доступ, а я толькі цяпер даведаўся - і абсалютна выпадкова.
Ура!!!!!!!!! Я чакаў гэты фільм, як Эарэндзіл чакаў чароўнай зямлі Валінор, што ляжыць за морам.
Дарэчы, дадайце фільм у актуальныя рэлізы, каб было бачна, што ён з'явіўся.
Дарэчы, дадайце фільм у актуальныя рэлізы, каб было бачна, што ён з'явіўся.
Я чакаў гэты момант чатыры, не, пяць тысячагоддзяў!!!!
Ну ўсё! Цяпер бачна хто насамрэч што піша!)
bramnik, Ад імя Майго роднага гуку кажу, што 3 часта робіцца. Ідзе вельмі крапатлівая праца з гукам. Ніякіх дадатковых грошай на 3 фільм мы не збіраем, і яны б не паскорылі на сённяшні дзень працэс. Той, хто вам адказаў ніжэй – самазванец і не можа адказваць за нас.
Некалькі папярэдніх каментароў было выдалена, бо нехта пісаў ад імя МРГ. сп Камбэг, дзякуем за рэакцыю і адказ па сутнасці.
Калі будзе даступни ?
anonymous20811, У вольным доступе фільма яшчэ няма, толькі па падпісцы
А чаму фiльма няма? Толькi трэйлер?
anonymous18544, Можаце напісаць у тг @moj_rodny_huk
Паглядзелі, ура! Супер праца агучцы гэтага шыкоўнага фільма! Цяжка ўявіць, колькі каманда выдаткавала часу і высілкаў на такі якасны дубляж. Дзякуй вам!
я б заплаціў 20 зайчыкаў, каб паглядзець. Але не магу знайсці, куды(
Вялікі, вялікі дзякуй!!! Гэта каштавала таго, каб заплаціць 20 зайчыкаў. Чакаем трэцяй часткі. Няхай Мой Родны Гук працягвае расці і запрашаць у дапамогу даберам больш прафесійных акцёраў агучкі. Без іх таксама нядрэнна ўсё гучыць, але іх удзел моцна паднімае ўзровень агучкі. Яшчэ раз вялікі Дзякуй!
Было б нядрэнна і трэццю дадаць)
Калі ласка дадайце 3 частку
Серыя «Валадар пярсцёнкаў»
У 2002 годзе выходзіла
Яшчэ ў жанры Фэнтэзі
Рэжысёр - Пітэр Джэксан
Фільмы і серыялы з Шон Эстын
Краіна ЗША