«Ратаўнікі» 2010

Ратаўнікі / Ratownicy (2010) / міні-плэер
5.5
30 галасоў
Лавіна, мяцеліца ці цёмная ноч – для горных ратаўнікоў гэта не мае значэння. Ёсць выклік – трэба ісці. Падчас ратавальнай аперацыі няма месца эмоцыям. Серыял «Ратаўнікі» апaвядае пра братэрства людзей, якія, незалежна ад акалічнасцяў, разам імкнуцца выратаваць чалавечае жыццё. На фоне трагедыяў, якія здараюцца ў гарах, іх прыватныя канфлікты і жыццёвыя драмы адыходзяць на задні план. Незалежна ад абставінаў ратаўнікі мусяць трымацца разам і мець поўны давер адзін да аднаго. Спрэчкі з блізкімі, траўмы і складаныя дачыненні паміж людзьмі паказваюць, што жыццё не бывае простым. Сябар можа быць у змове з ворагам, а небяспечныя ратавальныя аперацыі могуць зблізіць дагэтуль зусім незнаёмых людзей. Прыгожыя горныя пейзажы ілюструюць сілу прыроды і мужнасць людзей, якія прыкладаюць усе намаганні, каб выратаваць жыццё турыстаў, што вандруюць па горных сцежках. Серыял здымалі ў польскіх і славацкіх Татрах.

Каментары 2

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous85082
0 0
anonymous85082
напісаў
год таму
Саўндтрэк
De Press - Bo jo ce kochom
anonymous25123
0 0
anonymous25123
напісаў
2 гады таму
Шкада, што другога сезону не будзе. А так серыял файны
У 2010 годзе выходзіла
Шчыгрынавая скура (2010)
Пэўнасць (2010)
Гётэ! (2010)
Зімовая костка (2010)
Я з табою (2010)

Яшчэ ў жанры Баявік
Гладыятар (2000)
Зорныя войны: Эпізод ІІІ - Помста сітхаў (2005)
Зараджэнне (2010)
Зорка (2001)
Бягун па лязе 2049 (2017)

Краіна Польшча
Сонечная дзіда (2001)
Што бачыла сонейка (2006)
Магічнае дрэва (2009)
Гёрл-гайд (1995)
Тата (1995)