Збор на агучку серыяла «Чарадзей / Spellbinder» (1995)

Навуковы Прыгоды Фэнтэзі 26 серый Рэйтынг 8.1 Падтрымала чалавек: 5
Бягучая мэта: 1-я серыя
50🐰 = серыя
54%
Засталося: 23🐰
Усяго сабрана: 27 (2%)

🎬 Сюжэт

15-гадовы школьнік Пол Рэйнальдс выпадкова трапляе ў паралельны сусвет, падобны да сярэднявечча. Уладу ў ім трымаюць Чарадзеі — носьбіты старажытных тэхналогій, якія яны выдаюць за магію, каб трымаць людзей у страху і невуцтве.

Пол знаёміцца з адважнай дзяўчынай Рыянай. Разам яны спрабуюць знайсці шлях дадому.
Іх галоўная суперніца — прагная да ўлады Ашка, адна з самых яркіх антаганістак 90-х.

Гэта серыял без лішніх спецэфектаў і гвалту, але з моцнымі персанажамі, дынамічным сюжэтам і павагай да ведаў і навукі.

⭐️ Адзнакі

Australian Film Institute Award - за лепшую дзіцячую тэлевізійную драму (эпізод “The Centre of Power”).

AWGIE Award — прэмія Аўстралійскай гільдыі сцэнарыстаў у катэгорыі «Children’s Original».

Logie Award — намінаваны у катэгорыі «Самая папулярная дзіцячая праграма»

Трансляваўся больш як у 85 краінах свету

💬 Рэцэнзіі

Гэта быў невераемны серыял у свой час. Але нават цяпер ён можа быць прыкладам выдатнага сцэнарыя, выбудаванай гісторыі, моцных персанажаў і гумару. Я рэкамендую яго! І вельмі шкада, што цяпер такіх рэчаў ужо не здымаюць.

Крыніца: Rotten Tomatoes (пераклад з англійскай)

Ашка руліць! Усё дзяцінства прайшло з гэтым серыялам… Глядзела разы чатыры, не менш. А потым яшчэ і другі фільм «Чарадзей. Краіна Вялікага Дракона». Вось сяджу, пішу і ўсміхаюся, успамінаючы, як моцна мне падабалася Ашка, як я ёю захаплялася (хоць яна і была з катэгорыі «дрэнных герояў») і як хацелася мець такі ж цудоўны строй, які страляе зарадамі… эээх.

У прынцыпе, я ўвогуле не ведаю ніводнага дрэннага аўстралійскага фільма, а тут яшчэ і плюс Польшча… атрымаўся цікавы вынік. Па-першае, прыгожая карцінка. Усё — ад прыроды да акцёраў — радуе вока. Па-другое, сама задума эксклюзіўная. Пагадзіцеся, што кожны серыял на нешта, ды падобны… дык вось, «Чарадзею» аналагаў я яшчэ не знайшла.

Не варта чакаць ад серыяла нейкіх супер спецэфектаў, усё досыць банальна, але тым не менш зачароўвае не менш, чым які-небудзь галівудскі блокбастар, напханы выбухамі і іншымі агнявымі дзеямі. Гэта такое сямейнае кіно, якое можна смела паглядзець з дзецьмі або з малодшымі братамі і сёстрамі.

Кожная серыя мае сваю «разыначку», няма зацягнутасці ў сюжэце, выдатны саўндтрэк і добрая рэжысёрская праца! Прыемна і цікава глядзець і пераглядаць.

Крыніца: Кинопоиск (пераклад з рускай)

Гэта самая цікавая рэч, якую я калі-небудзь глядзеў па тэлевізары! Тут няма нудных момантаў нават на секунду. Серыял трымае цябе ў цікаўнасці ўвесь час, і гэта вельмі заразнае адчуванне. Паглядзіш адну серыю — і ўжо немагчыма спыніцца. Гэта было адным з маіх дзяцячых захапленняў: упершыню я глядзеў яго ў 10–12 гадоў і пераглядаў шмат разоў. А цяпер, у 2018, мне ўжо 26, але я зноў яго гляджу — і ніводнай кропелькі густу не страчана! Вялікі дзякуй сцэнарысту за такі невераемны сюжэт, які немагчыма нават уявіць. Гэта лепшая рэч, якую я бачыў у жыцці. Шмат чаго ёсць на ТБ, але гэта будзе лепшае з усяго! Нават праз некалькі дзён пасля прагляду я ўсё яшчэ «жыву» ў гэтым серыяле. Вось якое рэалістычнае адчуванне ён дае! Нейкі цуд! Я яго абажаю. Ён дакладна заслугоўвае 10 балаў!

Крыніца: IMDb (пераклад з англійскай)

📰 Навіны кампаніі

22 верасня 2025 — 0️⃣1️⃣ Першая серыя гатова 🎉 Стартуем кампанію.

16 верасня 2025 — 🎙️ Чарнавік 1-й серыі гатовы, удакладняем тэрміналогію.

11 верасня 2025 — 🎙️ Каманда агучкі сабраная.

7 верасня 2025 — ✍️ Старт працы над “Spellbinder” — 26 серый!

📜 Умовы і правілы

Агучка двухгалосая пазакадравая, выконваюць Алесь Гулевіч (мужчынскія галасы) і Nuish (жаночыя галасы).

Агучаныя серыі адразу выкладаем на сайт. Тыя, хто паўдзельнічаў у зборы, атрымліваюць доступ да ўсіх ужо агучаных і будучых серый.

Серыял пяройдзе ў вольны доступ пасля таго, як агучка ўсіх серый цалкам будзе скончана.

Вы маеце магчымасць дадаткова падзякаваць камандзе, якая працавала над агучкай скарыстаўшыся функцыяй "Гасцінец" на старонцы серыяла.

Па вырашэнне ўсіх праблем і пытанняў звяртайцеся ў тэлеграм-бот Кінакіпы.


Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук