Серыял «Глыбокая вада» апавядае пра людзей, што працуюць у адным з цэнтраў сацыяльнай дапамогі, і іх падапечных. Новы дырэктар Цэнтру – Віктар Акуліцкі – хоць і цалкам адданы працы, часам адчувае, што займаецца бессэнсоўнай справай. Сам Віктар – былы алкаголік, які знайшоў сілы вырвацца з залежнасці. Ён намагаецца наладзіць зносіны з былой жонкай і дзецьмі, але страчаны давер вярнуць амаль немагчыма. У Цэнтры зладжаны, надзейны калектыў, які працуе, як адно цэлае, за выключэннем канфліктнага супрацоўніка Ежы, які сам спадзяваўся заняць крэсла дырэктара. Супрацоўнікі Цэнтру штодня сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі грамадства – алкагалізмам, насіллем у сям’і, наркаманіяй, бяздомнасцю, беспрацоўем, нелегальнай іміграцыяй – і ўсім бяздольным яны мусяць памагчы. Прафесійная дзейнасць сацыяльных працаўнікоў пераплятаецца ў фільме з іхным уласным жыццём і праблемамі, якія і яны не заўсёды могуць развязаць самастойна.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2011 годзе выходзіла
Напаказ (2011)
Альманья. Вітаем у Нямеччыне! (2011)
Адвакат на Лінкальне (2011)
Сяржант (2011)
1+1 (Недатыкальныя) (2011)

Яшчэ ў жанры Драма
Джокер (2019)
Анёл (2018)
Таямніца крэпасці шыфраў (2007)
Маўчанне Лорны (2008)
Прыгожае ўнутранае сонца (2017)

Фільмы і серыялы з Марчын Дарачыньскі
Барбурка (2005)
Стадыён бяздомных (2008)
Пітбуль (2005)

Краіна Польшча
Смерць як луста хлеба (1993)
Плошча Збаўцы (2006)
Камердынер (2018)
Варажба жарлянкі (2005)
Караль: чалавек, які стаў Папам (2005)