Бойфрэнд Марыі кудысьці знік пасля нервовага зрыву. Дзяўчына пускаецца на пошукі: хаатычна носіцца па вуліцах Вільні, увесь час правярае сацыяльныя сеткі хлопца і натэлефаноўвае яго сябрам. Чым даўжэй працягваецца беганіна галоўнай гераіні, тым больш яна сама з'язджае з глузду, а грань паміж каханнем і самаахвяраваннем амаль цалкам размываецца: жаданне Марыі выратаваць чалавека, які, здаецца, не мае патрэбы ў выратаванні, настолькі непахіснае, што яна не спыніцца ні перад чым.У сваім насычаным фільме, які збівае з ног, рэжысёр Андрус Блажэвічус пераносіць гісторыю нездаровых стасункаў двух людзей на цэлую нацыю — амаль заходзячы на тэрыторыю магічнага рэалізму.За галоўную ролю ў «Бягусе» літоўская акторка Жыгімантэ Якштайтэ атрымала прэмію European Shooting Star 2021.

Каментары 1

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous35919
0 0
anonymous35919
напісаў
год таму
Імёны пакаверкалі. Рэжысэр Андрэй Блажэвіч. Акторы Жыгімонта Якштота, Марыюш Рэпша, Лайма Аксіня, Вітаўт Канюшына, Вікторыя Кодзь, Валянцін Кралікоўскі, Эміль Аскеловіч, Лука Маліноўскі, Індра Паткоўская, Габрыеля Тумень.
У 2021 годзе выходзіла
Схаваная (2021)
Аркейн: Ліга легенд (2021-2024)
Французскі веснік (2021)
OddTaxi (2021)
Пякельны бос (2019-2024)

Яшчэ ў жанры Трылер
З шырока заплюшчанымі вачыма (1999)
Ганібал (2013)
Добры час (2017)
Выкрадаючы рай (2011)
Без заганы (2007)

Краіна Чэхія
Дукла 61 (2018)
Жонка наглядчыка заапарка (2017)
Мадла і Туп (2006)
Жаночы раман (2005)
Трыстан ды Ізольда (2006)