«Сабака» 2022

Сабака / Dog (2022) / міні-плэер
7.3
648072 галасоў
Сабака
  • KP 7.4 (596072)
  • IMDb 6.5 (52000)
  • Пераклад/Агучка Кінаконг
  • Прэм'ера 2022-02-14
Сабака
Прафэсійны вайсковец Джэксан Брыгз усімі сіламі імкнецца вярнуцца ў строй, але праз траўму галавы рэгулярна атрымвае адмовы. Калі памірае адзін зь ягоных таварышаў па службе, Брыгзу даручаюць заданьне: даставіць з вайсковае базы на пахаваньне баявую напарніцу нябожчыка — нэрвовую бэльгійскую аўчарку Лулу зь няпростым характарам. Паколькі сабака баіцца лётаць, то давядзецца выправіцца машынаю ўздоўж Ціхаакіянскага ўзьбярэжжа, і гэтае падарожжа будзе ня самым простым заданьнем Брыгза.

Каментары 5

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous58619
0 0
anonymous58619
напісаў
2 тыдні таму
Файны фільм, хоць я і кашатнік, але спадабалася. Пра тое, што тут сабака - яна, можа пытацца толькі чалавек, які не глядзеў далей за 12-ую хвіліну. Тут увесь фільм падкрэсліваецца, што гэта дзяўчынка.
anonymous61343
0 0
anonymous61343
напісаў
6 месяцаў таму
вельмі добры фільм
anonymous89969
0 0
anonymous89969
напісаў
9 месяцаў таму
anonymous19042, у беларускай такі пераклад выклікае пытанні, і гэта трэба ўлічваць пры перакладзе. Інакш навошта тут перакладчык? Даслоўна і чат жэпэптэ можа.
anonymous19042
0 0
anonymous19042
напісаў
9 месяцаў таму
anonymous44809, магчыма таму што сабака тут - сука. і хутчэй за ўсё таму што ў арыгінале таксама казалі she (яна), таму і вырашылі так перакласьці. ў ангельскай дык жа ўвогуле жывёлы сярэдняга роду
anonymous44809
0 0
anonymous44809
напісаў
9 месяцаў таму
На 12 хвіліне: А сабака, што з ёй? Яна - ганаровая госця. Больш глядзець не хочацца.
А ў мяне ўнучак пытаецца: Бабуся, ты ўвесь час кажаш, што сабака - ён, а гусь - яна!
У 2022 годзе выходзіла
Судзумэ, якая зачыняе дзверы (2022)
Войны аднарогаў (2022)
Арляняты. Горадня '39 (2022)
Энола Холмс 2 (2022)
Дом цмока (2022-2024)

Яшчэ ў жанры Камедыя
Цёмна-сіні амаль чорны (2006)
Пасля вас (2003)
Чужыя густы (2000)
Аднойчы ў Токіа (2003)
У Бога за мяжою (2009)

Краіна ЗША
Коні і Карла (2004)
Хульета (2016)
Кромвель (1970)
Злыя мерцвякі 2 (1987)
Пінгвін (2024)