«Я бачыў святло тэлевізара» 2024
Я бачыў святло тэлевізара / I Saw the TV Glow (2024) / міні-плэер
- KP 5.8 (2173)
- IMDb 5.9 (12887)
- Пераклад Atruta
- Агучка Arciom і Atruta
- Прэм'ера 2024-01-18
- KP 5.8 (2173)
- IMDb 5.9 (12887)
- Пераклад Atruta
- Агучка Arciom і Atruta
- Узроставы рэйтынг 16+
- Прэм'ера 2024-01-18
- Жанры драма, фантастыка і раім
- Краіны ЗША
- Рэжысёры Джэйн Шонбрун
- Акцёры Джасціс Сміт, Брыджэт Ландзі-Пэйн, Іэн Форман, Хелена Ховард, Ліндсі Джордан, Даніэль Дэдуайлер, Фрэд Дэрст, Конэр О’Мэлі, Эма Портнер і Мэдэлін Райлі
Падлетак Оўэн вядзе звычайнае жыццё закрытага ў сабе школьніка, пакуль знаёмая не паказвае яму «Ружовы туман» — падлеткавы серыял пра звышнатуральнае. У бледным ззянні тэлевізара пачынае руйнавацца ўсё, што Оўэн ведаў пра сваё жыццё і што лічыў рэальнасцю.
Каментары 7
тоўсты
курсівам
👻 спойлер
🔍 пошук
я амаль не заснуў у паузах паміж дыялогамі, лепш ужо паглядзець Прыгарад
Мне Ізабэль падабаецца нашмат болей, чым Тара. Нават захацелася паглядзець гэты серыял. Шкада, што яго няма на самой справе
Фільм вельмі нагадвае серыял Твін-Пікс нібыта завяршальная серыя вяртаньне Лоры Палмер пасьля зьнікненьня?
Па сутнасці, фільм - пра нашае жыццё, пра тое, як яно хутка пралятае - у пустаце, без сэнсу, без уражанняў.
Пра жыццё мінулым і ўспамінамі, якія аказваюцца нікчэмнымі, пра жаданне вырвацца з усяго гэтага.
А мабыць, і не трэба вырывацца?
Можа, варта проста навучыцца цаніць гэты свет і жыць поўным жыццём?
Мэдзі хоча патрапіць у серыял, дзе ўсё гэтак прыгожа, рамантычна, але серыял аказаўся таннай пустышкай 1990-х, а містэр Меланхолія, Марка і Пола - увогуле персанажы прымітыўнай гульнюшкі, а не злачынцы серыяла. Ці ўсё іначай?

Пачынаю глядзець, мінула ўжо 13 хвілін, пакуль даволі цікава, нават вельмі
Невераемна, спадарства!
Слухайце, а ці не зацікавіць Арцёма і Атруту ідэя агучыць "Жах на вуліцы вязаў" (1984)? Яны ж маюць цікавасць да культавых хорараў 1980-х
Мы ім перадалі вашу прапанову. Але агучка заўсёды доўгі працэс, а фільмаў, вартых да агучкі, вельмі шмат.