«Сарваць куш» 2000

Сарваць куш / Snatch (2000) / міні-плэер
8.3
1389202 галасоў
Сарваць куш
Сарваць куш
Фрэнкі Чатыры Пальцы павінен быў пераправіць крадзены дыямент з Англіі ў ЗША свайму босу Аві, але, зрабіўшы стаўку на падпольны баксёрскі двубой, ён патрапіў у кругазварот вельмі непажаданых падзей. Вакол яго і дыяменту разгортваецца складаная інтрыга з удзелам мноства каларытных персанажаў лонданскага дна - рускага гангстара, траіх няўдачлівых рабаўнікоў, хітрага баксёра і панурага бамбізы грознага мафіёзі. Кожны імкнецца ў адзіночку сарваць вялікі куш.

Каментары 8

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
Алесь Гулевіч
2 0
Алесь Гулевіч
напісаў
3 дні таму
anonymous19145, Алесь Гулевіч на сувязі) Нармальная ў вас (Культурнага Катка) агучка. 30 гадоў таму людзі слухалі аднагалоскі запісаныя з аднаго дубля, і па сёння ходзяць і называюць гэта класікай. А ў вас прыстойны ўзровень, палепей чым у гука з Адважнага Сэрца (якое, упэўнены, у свой час таксама з задавальненнем глядзелася б на касеце). Справа ва ўспрыняцці. Эх, памятаю як я напужаўся, што вы выпадкова зарэлізілі гэты праект, калі я яшчэ быў на паў шляху. Усіх цалую, пейце малачко, любіце маму і не крыўдзіце дабераў, а то будзем плакаць начамі а не крымінальныя камедыі агучваць
anonymous19145
2 0
anonymous19145
напісаў
месяц таму
Культурны каток на сувязі. Так, агучка лайновая, але яна аматарская, і наша самая першая. Усё аматарскае - пераклад, агучка, мантаж. За 25 гадоў ніхто не ўзяўся агучыць ні гэты фільм, ні Байцоўскі клуб. Што лепей - чакаць наступныя 25 гадоў, ці паспрабаваць агучыць самім? Адказ відавочны. У час, вольны ад працы і сямейных спраў, пасабіраліся хлопцы і дзяўчаты, перакладалі і агучвалі дзеля ўласнага задавальнення, нарагаталіся, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый. Няхай атрымалася не ідэальна, але нам у працэсе было кайфова і весела было глядзець. Калі хоць камусьці яшчэ спадабалася - супер, значыць не дарма марнавалі час. Пару слоў да каманд, якія вырашылі заняцца гэтай няўдзячнай справай - беларускай агучкай. Не бойцеся, што атрымаецца лайнова. Калі вам падабаецца фільм і вы хочаце яго агучыць - проста зрабіце гэта. Ня важна, колькі будзе праглядаў, ня важна, ці спадабаецца камусьці яшчэ, галоўнае - каб асабіста вам падабаўся працэс працы над фільмам і канчатковы вынік. А колькасць раней ці пазней пераходзіць у якасць.

Just do it!

P.S. Асабліва ўражлівым людзям раім глядзець гэты фільм у агучцы ад Алеся Гулевіча, яна значна лепш за нашую.
anonymous3870
0 1
anonymous3870
напісаў
4 месяцы таму
Такое сабе - агучка у` стылi "WC".5\10 Мабыць родны кут - самая вартая агучка на сайце?!
Кашч Безсмяротны
0 0
Кашч Безсмяротны
напісаў
8 месяцаў таму
Вось бы яшчэ Беларускія субцітры ўключаліся, а то тут такія словы трапляюцца, што і ня ведаеш як яны пішуцца. А даведацца што яны значаць,— хочацца (жадаецца).
anonymous3735
0 0
anonymous3735
напісаў
год таму
Дзякуй за пераклад і агучку. Дробязь. Стэйтэм трэба пісаць Стэйтэм, ня Стэйтем.
anonymous63845
1 0
anonymous63845
напісаў
год таму
Божухна, які цудоўны пераклад і агучка! Даўно я не атрымліваў такога задавальнення! Вялікі Вам Дзякуй, Алесь Гулевіч! Нават і не марыў калісьці паглядзець гэты фільм на роднай мове, мне здавалася яго будзе цяжка перакласці, как не згубіць каларыт, але вам ўдалося зрабіць гэта проста безумоўна, на 10 з 10-ці !!! Тытанічная праца!
anonymous37224
1 0
anonymous37224
напісаў
2 гады таму
АААААхуенннАА!! гэта бомба, асабістая падзяка за кантэкстны пераклад жартаў! Добра парагаталі з "маскаля пад Воршай недабітага" і з "Мэры, хер ёй за каўнер, Попінс":))
anonymous45401
0 0
anonymous45401
напісаў
2 гады таму
Ну такое...
У 2000 годзе выходзіла
Ноч святога Мікалая (2000)
Чалавек прэзідэнта (2000)
Цуд на Пурым (2000)
Рэквіем па мары (2000)
Шакалад (2000)

Яшчэ ў жанры Камедыя
Сляпы, які не хацеў глядзець «Тытанік» (2021)
Няволя ўласнага ценю (2004)
Крывавы чацвер (1998)
Навыперадкі (Пацучыныя гонкі) (2001)
Формула 51 (2001)

Рэжысёр - Гай Рычы
Рок-н-рольшчык (2008)
БандаЛенд (2025)
Джэнтльмены (2019)
Шэрлак Голмз (2009)
Зёлы, грошы, два ружжы (1998)

Фільмы і серыялы з Стывен Грэм
Служба службай (2012)
Дабранач (2007)
Пераходны ўзрост (2025)

Вайна супраць усіх (2016)
Цясніна (2024)
Палюбоўнік лэдзі Чатэрлі (2022)
Шараговец Джэйн (1997)
Пераходны ўзрост (2025)