«Бровар "Рамантык"» 2012

Бровар "Рамантык" / Brasserie Romantiek (2012) / міні-плэер
6.0
734 галасоў
Гэты вечар 14 лютага абяцае быць адмысловым у бровары "Рамантык". Усе сталы замоўленыя, праца ў кухні ў самым разгары. Як раптам з’яўляецца былы каханак уласніцы бровару і прапаноўвае ёй з’ехаць у гэтую ж ноч у Буэнас-Айрэс. Нечаканы візіт – толькі пачатак вечара, у які перад гледачом раскрываецца цэлы калейдаскоп кахання. Тут і малады памочнік кухара, закаханы ў практыкантку, і баязлівы навуковец у чаканні першага спаткання, і сужэнства ў крызісе стасункаў. Побач з усім гэтым кіпіць рэстаранная праца – са спозненымі афіцыянтамі, раззлаванымі кухарамі і жаданнем атрымаць яшчэ адзін Кухарскі каўпак. Стужка для тых, хто цікавіцца не толькі каханнем, але і гастраноміяй.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2012 годзе выходзіла
Бяздонне (2012)
Страла (2012)
Дазіральнік (2012)
Дзеля Элен (2012)
Парадокс (2012)

Яшчэ ў жанры Драма
Стагоддзе Вінных (2019)
Таўстуны (2009)
Халоднае сэрца 2 (2019)
Энтані Цымер (2005)
Рыса (2008)

Краіна Бельгія
Мой сябар жырафа (2017)
Акушэрка (2017)
Завераная копія (2009)
Боль (2017)
Віёлет (2013)