Серыял заснаваны на матывах трохтомніка Альбены Грабоўскай з аднайменнай назвай. Гэта гісторыя, поўная нечаканых паваротаў, пра сям'ю Вінных з Брынува пад Варшавай, пераплеценую з драматычнымі падзеямі ХХ стагоддзя. У серыяле прадстаўлены як выдуманыя, так і рэальныя персанажы, вядомыя з нашай гісторыі, культуры і мастацтва. Галоўная тэма - лёс двайнят Ані і Мані Вінных, якія нарадзіліся ў пачатку Першай сусветнай вайны. Сага пра сям'ю Вінных - гэта таксама праніклівы партрэт польскага грамадства, які змяняецца з развіццём польскай дзяржаўнасці.

Каментары 4

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous11868
0 0
anonymous11868
напісаў
год таму
Пераклад на беларускую мову здзіўляе шматлікімі паўторамі словаў "тужыш" і "нудзішся".
Ну ёсць жа ж вялічэзная колькасць сінонімаў!!!!
А яшчэ ў тытрах "Вячоркоўскі" -- гэта на якой мове?!!!
anonymous85090
0 0
anonymous85090
напісаў
год таму
Згодная цалкам з папярэдняй каментатаркай! Першы сезон - гэта агонь, бо і гісторыя раскрываецца з невядомага раней боку, і сюжэт пра сям'ю драматычны, насычаны, паспяваеш палюбіць герояў, перажываць за іх. А потым, пасля вайны, наступае мой ненавісны перыяд гісторыі - саветы, і нібыта гэта прыбівае ўсіх персанажаў, яны перастаюць жыць, у паветры задуха, і не толькі цяжка, але і нудна глядзець. Але таксама даглядзела, бо хацелася ўсё ж зірнуць да канца
anonymous20726
0 0
anonymous20726
напісаў
год таму
Добры серыл. Першы сезон - вгонь, 2, 3, 4 - мыльная опера. Але ж даглядзела і ма. добрыя пачуцьці агулам ад фільму. Добра акунае ў гісторыю. Нам бы такіх...
anonymous6347
0 0
anonymous6347
напісаў
2 гады таму
Вельмі цікавая кніга таксама. Трэ паглядзець як атрымаўся фільм.
У 2019 годзе выходзіла
Уэйн (2019)
Бывай, сынку (2019)
Оствінд: Прыбыццё Ары (2019)
Мадонна і the Breakfast Club (2019)
Каханне, смерць і робаты (2019-2025)

Яшчэ ў жанры Гісторыя
Боль (2017)
Франц (2016)
Карона каралёў (2018)
Што за халера 101 (2019)
На чорных лядах (1995)

Фільмы і серыялы з Томаш Уласок
Ваенныя дзяўчаты (2017)
Гіяцынт (2021)

Краіна Польшча
Міс мокрая майка (2003)
Дзяўчына з мокрай галавою (1994)
Вядзьмар: Русалкі з глыбінь (2025)
Уніз каляровым узгоркам (2004)
Братка (2007)