Бойфрэнд Марыі кудысьці знік пасля нервовага зрыву. Дзяўчына пускаецца на пошукі: хаатычна носіцца па вуліцах Вільні, увесь час правярае сацыяльныя сеткі хлопца і натэлефаноўвае яго сябрам. Чым даўжэй працягваецца беганіна галоўнай гераіні, тым больш яна сама з'язджае з глузду, а грань паміж каханнем і самаахвяраваннем амаль цалкам размываецца: жаданне Марыі выратаваць чалавека, які, здаецца, не мае патрэбы ў выратаванні, настолькі непахіснае, што яна не спыніцца ні перад чым.У сваім насычаным фільме, які збівае з ног, рэжысёр Андрус Блажэвічус пераносіць гісторыю нездаровых стасункаў двух людзей на цэлую нацыю — амаль заходзячы на тэрыторыю магічнага рэалізму.За галоўную ролю ў «Бягусе» літоўская акторка Жыгімантэ Якштайтэ атрымала прэмію European Shooting Star 2021.

Каментары 1

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous35919
0 0
anonymous35919
напісаў
год таму
Імёны пакаверкалі. Рэжысэр Андрэй Блажэвіч. Акторы Жыгімонта Якштота, Марыюш Рэпша, Лайма Аксіня, Вітаўт Канюшына, Вікторыя Кодзь, Валянцін Кралікоўскі, Эміль Аскеловіч, Лука Маліноўскі, Індра Паткоўская, Габрыеля Тумень.
У 2021 годзе выходзіла
Хільда і Горны Кароль (2021)
Пястун і лясная таямніца (2021)
Мая мама гарыла (2021)
Дзюна (2021)
Бягун па лязе: Чорны лотас (2021-2022)

Яшчэ ў жанры Меладрама
Прыгожае ўнутранае сонца (2017)
Час (2011)
От шчасце! (2012)
Размаляваны вэлюм (2006)
Тры метры над небам (2010)