«Малодшая сястра сябра дражніць толькі мяне» 2025

Малодшая сястра сябра дражніць толькі мяне / Tomodachi no Imôto ga Ore ni Dake Uzai (2025) / міні-плэер
6.2
197 галасоў
Малодшая сястра сябра дражніць толькі мяне
  • IMDb 6.2 (197)
  • Пераклад/Агучка Bilbo's
  • Прэм'ера 2025-10-05
Малодшая сястра сябра дражніць толькі мяне
Калі дзяўчына цябе дражніць, гэта значыць, ты ёй падабаешся! На жаль, Акітэру ведае з вопыту, што гэта не так. Бо кожная дзяўчына, з якой ён мае зносіны, выказвае яму толькі пагарду, і ён не атрымаў ніводнага спаткання з гэтага! На шчасце, яго больш хвалюе тое, каб забяспечыць сабе і сваім сябрам-распрацоўшчыкам гульняў месца ў бізнэсе дзядзькі. Але калі дзядзька ставіць яму ўмову, якая прадугледжвае ролю хлопца яго дачкі, Акітэру не застаецца іншага выбару, як прыняць яе. Што падумае пра гэтую навіну сястра яго лепшага сябра Іроха, якая нястомна яго здзекуецца?

Каментары 11

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous6166
0 0
anonymous6166
напісаў
3 тыдні таму
anonymous6551, ты ў сваёй насьмешцы нават сайт знайшоў... Малайчына. Што далей? Што яшчэ прыдумаеш?
anonymous6551
0 0
anonymous6551
напісаў
месяц таму
Да anonymous20300. Вось знойдзена такое "дзіва-сайт" ((( хттп: бе.гспеецх.іо ))) Проста тут на Кінакіпа забаронена ўстаўляць спасылкі. Яны сабе называюць "Генератар галасы са штучным інтэлектам з рэалістычным тэкстам у гаворка". (Так яны пішуць). Можна агучыць і мужчынскім і жаночым голасам. Для гэтага ўстаўце тэкст у месца з назваю "Тэкст для размовы". Затым націсьніце на гузік "Стварэнне аўдыё" і ўключыце на сваёй прыладзе (кампутар, ноўтбук і г.д.) гуказапіс з экрану, або відэазапіс з экрану (або па іншаму скрыншот). 👻 спойлер
anonymous32724
0 0
anonymous32724
напісаў
3 месяцы таму
anonymous20300, паглядзеў я нейрасеткі і не знайшоў, якія на беларускую агучваюць. А другое ў гэтым няма патрэбы. Калі б была патрэба, даўно б ужо агучылі
anonymous20300
0 0
anonymous20300
напісаў
3 месяцы таму
Да anonymous85594. Зараз існуе сеціва. Яно дае магчымасьць многае знайсьці. Існуюць праграмы для невідушчых, сьляпых. Яны даюць магчымасьць агучыць тэкст.
anonymous85594
0 0
anonymous85594
напісаў
3 месяцы таму
Гэтак весяла адказваць таму, хто можа не прачытаць адказ
anonymous85594
0 0
anonymous85594
напісаў
3 месяцы таму
anonymous51930, за агучкай не да мяне. У мяне ні голасу нармальнага, ні мікрафону няма. За агучкай трэ ісьці да іншых спадароў, толькі наўрадці яны возьмуцца за гэты серыял.
А гэтак згодны, што агучка лепш чым сабы. І не разумею, што значыць «хочаце творы»?
anonymous51930
0 0
anonymous51930
напісаў
4 месяцы таму
Спадар anonymous97236 людзі прызвычаіліся да анучкі. Ім чытаць не цікава, а вы хочаце творы? Так? Гэта не цікава. Трэба пераклад і анучку. А так мульцік цікавы. Для дарослых і падлеткаў.
anonymous97236
0 0
anonymous97236
напісаў
8 месяцаў таму
Ё збор на пераклад гэтага анімэ, 45$ (з 4 па 12 серыю). Калі цікава і хочацца ўбачыць на беларускай, падтрымай! 5$ на серыю!
anonymous91341
0 0
anonymous91341
напісаў
8 месяцаў таму
Пераклад спынены. Альбо назаўсёды, альбо часова
anonymous87211
0 0
anonymous87211
напісаў
9 месяцаў таму
Ой!!! Перастаньце гуляць у разумных. Галоўнае, што відаць, а не пераклад.
anonymous26148
0 0
anonymous26148
напісаў
9 месяцаў таму
Заўвага ад перакладчыка:
Прадпрадапошняя фраза, магчыма, няправільна перакладзена. У расейскім перакладзе «Калі дзяўчына падкалвае ці адштурхоўвае, то з чаго ёй вас кахаць?»

А ў беларускім перакладзе «Абсалютна немагчыма, каб мне спадабалася дзяўчына, якая па-злобнаму абыходзіцца са мною»

Зусім розныя сэнсы.

Арыгінал:
ツンツンしたり 意地悪したりする子が実は好きでした…
なんてことは 絶対にあり得ない…

Калі знойдзецца добры япаніст і зможа перакласьці і растлумачыць пераклад, будзе вельмі добра.
Штэлект не дапамагае ў гэтым.
У 2025 годзе выходзіла
Д'ябал можа плакаць (2025-2026)
Бясконцыя прыгоды (2025)
Зброя (2025)
Грэшнікі (2025)
Грамабоі* (2025)

Яшчэ ў жанры Камедыя
Крывавы чацвер (1998)
Як у страшным сне (2011)
У Бруге (2008)
Каралева аблокаў (2004)
Ранча (2006)

Краіна Японія
Д'ябал можа плакаць (2007)
Упрыгож развітальную раніцу кветкамі абяцанняў (2018)
Д'ябал можа плакаць (2025-2026)
Крыкуны (1995)
Я хачу з'есці тваю падстраўнікавую (2018)