«Фалаўт» 2024-2025

Фалаўт / Fallout (2024-2025) / міні-плэер
8.2
577134 галасоў
Фалаўт
  • KP 7.9 (192134)
  • IMDb 8.3 (385000)
  • Пераклад Timothy Clement
  • Агучка AniBel
  • Прэм'ера 2024-04-10
Фалаўт
У 2296 годзе, больш за 200 гадоў праз пасля ядзернай вайны, нашчадкі багачоў жывуць у аўтаномных сховішчах, а астатняе чалавецтва выжывае ў жорсткіх умовах. Люсі Маклін жыхарка сховішча № 33 збіралася выйсці замуж за хлопца з 32-га, але замест гэтага іх дом падвяргаецца нападу рэйдэраў, якія выкрадаюць яе бацьку. Нягледзячы на забарону, дзяўчына адпраўляецца на паверхню поўная рашучасці адшукаць правадырку рэйдэраў. Неўзабаве яе шлях перасякаецца з членам ваенна-рэлігійнай арганізацыі «Братэрства сталі» Максімусам і гулем-паляўнічым за галовамі, у мінулым — зоркай вестэрнаў Куперам Говардам.

Каментары 16

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous52574
0 0
anonymous52574
напісаў
2 тыдні таму
малайцы, апошнія 2 серыі даагучылі і ў вольны доступ дадалі, вам сардэчкі ад мяне! Мая падпіска застаецца, каб 3 сезон хутчэй на роднай мове пачуць!
anonymous27779
0 0
anonymous27779
напісаў
3 тыдні таму
Самы класны серыял, які я глядзеў)) агучка топ
anonymous53820
0 0
anonymous53820
напісаў
месяц таму
Ура, нарэшце агучаныя абодва сезоны)
anonymous77293
0 0
anonymous77293
напісаў
месяц таму
у 5 серыі 2 сезона няма агучкі. Толькі арыгінальная
Дзякуй. Хутка выправім. Пакуль выпраўляем, калі ласка, праспрабуйце скарыстацца плэерам "Агучка А" там усё добра.
Emi
0 0
Emi
напісаў
2 месяцы таму
anonymous68961, Усё перакладзена. З рацыі таго, што мы робім усё якасна зь вялікай колькасьцю дабераў, агучка крыху зацягваецца. У хуткім часе будуць апошнія серыі гатовыя, а ў вольны доступ пусьцім восеньню! Сачыце за навінамі😉
anonymous68961
0 0
anonymous68961
напісаў
2 месяцы таму
У 2 сезоне пакуль што толькі 6 эпізодаў перакладзена. плануецца 2 апошнія эпізоды, ці зараз нейкія складанасці з далейшым перакладам?

І другое пытанне, гляджу 2 сезон па падпісцы зараз. А яго калі-небудзь плануюць зрабіць агульнадаступным?
anonymous27779
0 0
anonymous27779
напісаў
4 месяцы таму
anonymous18544, калі правільна памятаю, агучку заказаў Hulec. Ён жа і збор ладзіў, каб з'явілася агучка. Таму, выбар відавочны, калі гаворка пра грошы)
Quasar
0 0
Quasar
напісаў
4 месяцы таму
Ужо 2-і сезон! Вось гэтага я не чакаў. Вельмі ўсцешаны
Ксіф Каўбасенка
0 0
Ксіф Каўбасенка
напісаў
5 месяцаў таму
Я ЧАКАЎ ГЭТАГА СТО...НЕ, ТЫСЯЧУ ГАДОЎ. даўно не заходзіў на сайт і памятаю што раней вельмі чакаў беларускай агучкі гэтага серыяла, бо я настолькі фанат серыі, што люблю ўсе часткі фалауту і першы сезон серыяла 😭😭 дзякуй вам!!!
anonymous81129
0 0
anonymous81129
напісаў
5 месяцаў таму
Шыкоўны серыял, цудоўная агучка! Вялікі дзякуй. Спадзяюся, працяг будзе
anonymous3527
0 0
anonymous3527
напісаў
5 месяцаў таму
лады-бабры))))) у мяне ў вёсцы так не казалі, відаць гэтыя з 33 сховішча з бабруйска ці што?:D
anonymous92867
0 0
anonymous92867
напісаў
5 месяцаў таму
ай малайцы, шчыра дзякуй! Перагляджу яшчэ раз, гэтым разам па-беларуску!
anonymous18544
1 0
anonymous18544
напісаў
5 месяцаў таму
не даглядзелі і адну серыю... Сябры, як вы выбіраеце, што агучваць?
anonymous66516
0 0
anonymous66516
напісаў
6 месяцаў таму
Як заўсёды падабайку!!!!
Nasuperak
0 1
Nasuperak
напісаў
6 месяцаў таму
Lady-babry! Prosta kancetrat sučasnych sensaŭ. Nievierahodna ačmurenny seryjal i vydatnaja praca pa ahučcy. Ščyry dziakuy - vychodnyja na adnym dychanni!
anonymous11940
0 0
anonymous11940
напісаў
6 месяцаў таму
Супер! Дзякуй вялікі, цяпер трэба шукаць час каб праглядзець за раз)
У 2024-2025 гадах выходзіла
Субстанцыя (2024)
Трансформеры: Пачатак (2024)
Плынь (2024)
Марці Непаўторны (2025)
Рыцары Гвінеўры (2025)

Яшчэ ў жанры Фантастыка
Німона (2023)
Куб (1969)
Рычард ІІІ (1995)
Генэзіс Тэрмінатара (2015)
УАЛЛ·і (2008)

Краіна ЗША
Эльвіра: Уладарка цемры (1988)
Цік-так (2000)
Одры Гэпбэрн (2000)
Фікцыя (2006)
Сонцастаянне (2019)