«Армія цемры» 1992
Армія цемры / Army of Darkness (1992) / міні-плэер
- KP 7.6 (53679)
- IMDb 7.4 (193124)
- Пераклад Belmovie
- Агучка Андрэй Чарнiцкi
- Прэм'ера 1992-10-09
- KP 7.6 (53679)
- IMDb 7.4 (193124)
- Пераклад Belmovie
- Агучка Андрэй Чарнiцкi
- Узроставы рэйтынг 16+
- Прэм'ера 1992-10-09
- Жанры камедыя і жахі
- Краіны ЗША
- Рэжысёры Сэм Рэймі
- Акцёры Брус Кэмпбэл, Эмбет Дэвідц, Маркус Гілберт, Ен Эберкрамбі, Рычард Гроўв, Цімаці Патрык Куіл, Майкл Эрл Рэйд, Брыджыт Фонду, Патрыша Толман і Тэд Рэймі
З'едлівы прадавец гаспадарчай крамы выпадкова перамяшчаецца ў 1300 год нашай эры, дзе яму трэба знайсці кнігу Некранамікон і змагацца з арміяй мёртвых, каб вярнуцца дадому.
Каментары 7
тоўсты
курсівам
👻 спойлер
🔍 пошук
Спадабалася назва "Некранамікон" - адсылка да творчасці Говарда Лаўкрафта. Шкада, што няма больш ніякіх адсылак да сусветаў вялікага і легендарнага пісьменніка.
Хоць фільмы зняты ў пачатку 1990-х, але ў ім адчуваецца дух іскрамётных, смелых хорараў 80-х. Мімаволі прыгадваюцца Грэмліны, Зубасцікі, Жах на вуліцы вязаў, Killer Klowns from Outer Space і іншыя.
Круць! Працяг культавай франшызы "Evil Dead"! І той рэдкі выпадак, калі трэці фільм нашмат лепшы, чым першыя два (хаця стужкі 1981-га і 1987-га таксама вартыя ўвагі). Па-беларуску яны ёсць с субцітрамі на сайце Znichka
Ішоў калісьці даўно па тэлеку, мне было гадоў 8. Але зваўся ён іначай - здаецца, "Борьба Эша со злом". Фільм класны)
Памятаю, у майго другана быў такі на відэакасеце. Зваўся, праўда, "Злавесныя мерцвякі", агучка была аднагалосай рускамоўнай. Сябр казаў, што фільм хутчэй смешны, чым страшны, але нам падабаўся
Дзякуй! Гледзячы цяпер, праз 30 гадоў з таго моманту, як пабачыў упершыню, адчуў больш іроніі і было прыемна і смешна амаль увесь фільм;) Калі быў малым, некаторыя жарты ўжо разумеў, але тады было больш страшна, чым смешна))))
Адзін з фільмаў майго дзяцінства)