«Ратуйце!» 2026

Ратуйце! / Send Help (2026) / міні-плэер
6.7
107016 галасоў
Ратуйце!
Ратуйце!
Лінда Лідл, супрацоўніца аддзела стратэгічнага развіцця, справядліва лічыць сябе вельмі карыснай супрацоўніцай і разлічвае на павышэнне. Вось толькі ў офісе яна ўсіх раздражняе, і калі пасля смерці пажылога прэзідэнта кампаніі гэтае месца займае яго сын Брэдлі, абяцаная Ліндзе пасада сыходзіць іншаму. Неўзабаве дэлегацыя фірмы адпраўляецца ў камандзіроўку ў Бангкок, самалёт церпіць крушэнне, і адзінымі якія выжылі на невялікім тайскім востраве апыняюцца Лінда і Брэдлі. Будучы фанаткай шоу аб выжыванні, жанчына адразу бярэ сітуацыю ў свае рукі.

Каментары 5

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous63425
0 0
anonymous63425
напісаў
2 месяцы таму
Фільм цікавы, агучка добрая. Вялікі дзякуй, спадарства. Мараль гісторыі ў фільме неадназначная, канешне, трэба разбірацца.
Кастусь
0 0
Кастусь
напісаў
2 месяцы таму
Здаецца, нічога канкрэтна негатыўнага пра фільм сказаць не магу, але ўвогуле не ўразіла. Жаночаму голасу агучкі не хапае (імхо) эмоцый, занадта штучна ён гучыць у кадры, не магу змэтчыць яго з гераіняй.
Але вялізны дзякуй камандзе агучкі і Кінакіпе за магчымасць глядзець на роднай мове ❤️
anonymous53820
1 0
anonymous53820
напісаў
2 месяцы таму
Такія фільмы найчасцей робяцца культавымі. Яскравы, смелы, з індывідуальным стылем.
anonymous5701
1 0
anonymous5701
напісаў
2 месяцы таму
Файны фільм. Падабаецца, што нема гэтых сюсі пусі момантаў. Ды фінал парадаваў
anonymous9171
0 0
anonymous9171
напісаў
2 месяцы таму
У цэлым вельмі нават прыдатнае кіно, не засумаваў ні разу за дзве гадзіны. Рэймі спрыт не страціў, разнастаіў сцэны як мог, панапіхаў усяго, нават зомбі-хорару капнуў; але глядзіцца на здзіўленне гарманічна. Адзінае, што не спадабалася, дык гэта канцоўка. Але 7.5/10 моцныя ўсё адно
У 2026 годзе выходзіла
Праважатая ў апошні шлях Фрырэн (2023-2026)
Д'ябал можа плакаць (2025-2026)
Вяршыня (2026)
Шоў Гномаў (2026)
Паўднёвы парк (1997-2026)

Яшчэ ў жанры Камедыя
Ла-Ла Лэнд (2016)
Суперсямейка 2 (2018)
Вандроўныя міны (2010)
Лэдзі Бёрд (2017)
Моцарт і кіт (2005)

Рэжысёр - Сэм Рэймі
Армія цемры (1992)
Злыя мерцвякі (1981)
Злыя мерцвякі 2 (1987)
Чалавек-павук (2002)
Доктар Стрэндж у мультысусвеце вар'яцтва (2022)

Краіна Канада
Не глядзі ўверх (2021)
Нешта (1982)
Наўкол шпіёны (2001-2004)
Ледніковы перыяд (2002)
Перспектыва (2018)