«Прывід у даспехах» 1995

Прывід у даспехах / Koukaku Kidoutai (1995) / міні-плэер
7.9
269507 галасоў
Прывід у даспехах
Прывід у даспехах
Кібарг-паліцэйская і яе напарнік палююць на таямнічага і магутнага хакера па мянушцы Лялькавод.

Каментары 7

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
anonymous68459
0 0
anonymous68459
напісаў
2 тыдні таму
Мне раней чамусьці больш падабаўся гэты фільм. Пераклад нармальны, а дубляж як дубляж, хай будзе ¯⁠\⁠_⁠(⁠ツ⁠)⁠_⁠/⁠¯
anonymous15117
0 0
anonymous15117
напісаў
месяц таму
anonymous15117
...выбачайце, выпадкова націснуў "Адправіць"...
*тады як у тэксце Паслання ўжыта "...а ТАДЫ - тварам у твар" у значэнні будучага часу.
А ў са-амым канцы фільма Мотака цытуе папярэдні верш, 13:11 з Першага паслання да Карынцянаў, і ўжо дакладна. Менавіта таму і лічу, што раней апісаная менавіта невялікая памылачка.
Ну але гэта я так, адзначыць факт - раптам каму здасца цікавым.

Яшчэ раз дзякуй за працу!
anonymous15117
0 0
anonymous15117
напісаў
месяц таму
Выдатны пераклад і агучка, дзякуй датычным!
Але адну недакладнасць заўважыў, лічу яе дастаткова значнай для сэнсу сцэнаў.

Напрыканцы сцэны на моры, пасля таго, як Мотака давала нырца, гучыць цытата з Новага Запавету, з Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў, раздзел 13, верш 12. Але адно-адзінае слова там перакладзена недакладна, калі браць тэкст уласна Паслання. У фільме ўжыта "...а РАНЕЙ - тварам у твар", тады
xzfantom
0 0
xzfantom
напісаў
3 месяцы таму
Цудоўны пераклад, файная агучка. Дзякуй за добрую нагоду пераглядзець класіку на роднай мове!
Сёгун Іашыноры
3 0
Сёгун Іашыноры
напісаў
4 месяцы таму
Нічога ж сабе, дубляж! Я дажыў да тых часоў, калі беларускі дубляж ужо ўспрымаецца як нешта звычайнае і не выклікае здзіўлення. Больш за тое, калісьці я ўсе беларускія дубляжы мог пералічыць па пальцах. А цяпер я ўжо згубіў ім лік. Гэта цудоўна)
anonymous81129
1 0
anonymous81129
напісаў
4 месяцы таму
Ghost in Beshankovichy, перад тым, як пісаць заўвагі, відавочна больш дасведчанай і напрыктаванай камандзе перакладчыкаў і дабераў, Вы б хоць на verbum by зайшлі.
Дазваляецца два вырыянты пастаноўкі націска ў слове пАмятАць:
па́мятаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і памята́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каго-што, пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. сказам.
Ghost in Beshankovichy
1 0
Ghost in Beshankovichy
напісаў
4 месяцы таму
Гэта было вельмі і вельмі добра! Пераклад і агучка (ну там ё пару момантаў з націскам аля "памятАеш", але гэта я душню ўжо) на вышыні, паглядзеў на адным дыханні.
Арцём як дабер вырас за апошні час, напрактыкаваўся, малайчына! Атрута не адстае, жаночыя ролі - смаката проста!

Карацей, усе малайчыны, усіх цалую ў дзясны!
У 1995 годзе выходзіла
Белы шквал (1995)
25 цэнтаў (1995)
Кісінджар і Ніксан (1995)
Адважнае сэрца (1995)
Костка (1995)

Краіна Японія
Расшчэплены (2016)
Ан: салодкі боб (2015)
Варкрафт (2016)
Бела-бялюткі попел (2018)
Я хачу з'есці тваю падстраўнікавую (2018)