«Дракула Брэма Стокера» 1992

Дракула Брэма Стокера / Bram Stoker's Dracula (1992) / міні-плэер
7.5
395826 галасоў
Дракула Брэма Стокера
  • KP 7.7 (139179)
  • IMDb 7.4 (256647)
  • Пераклад Arciom
  • Агучка Arciom, Atruta і Orril
  • Прэм'ера 1992-11-10
Дракула Брэма Стокера
Джонатан і Міна кахаюць адно аднаго і плануюць ажаніцца. Аднак Джонатан вымушаны на час пакінуць нявесту адну і адправіцца па справах у Трансільванію да графа Дракулы, які жадае набыць нерухомасць у сталіцы Вялікабрытаніі.

Каментары 4

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
Кастусь
0 0
Кастусь
напісаў
5 месяцаў таму
Нешта вельмі незвычайнае, было цікава)
Вялізны дзякуй за пераклад і агучку!
anonymous29822
0 0
anonymous29822
напісаў
год таму
дзякуй, фільм варты да ўласнай бібліятэкі, а па -беларуску - пагатоў
 FutureMan
2 0
FutureMan
напісаў
год таму
Фільм, безумоўна, глыбока індывідуальны, не без прэтэнзій, у тым ліку тэхнічных. Ён займеў супярэчлівыя водгукі ў некаторых крытыкаў, але адно неаспрэчна - стужка вельмі стылёвая, густоўная. Нягледзячы на вялікія адступленні ад сюжэта, я маю схільнасць лічыць, што гэта самая "дракульская" з усіх экранізацый "Дракулы", самая кананічная, самая Брэм-Стокерская.
Фільм 1934-га года мог бы скласці яму канкурэнцыю, ён лёгка глядзіцца, уражвае добрай гульнёй Бэлы Лугашы і менавіта ён стварыў класічна-элегантны вобраз вампіра Дракулы, які быў выкарыстаны ў далейшых экранізацыях. Але ён не мае той атмасферы змрочнай безвыходнасці, макабрычнасці, вар'яцтва, экспрэсіянізма, гатычнага рамантызма, інфернальнасці, якой насычаны фільм Фрэнсіса Копалы.
Асобна трэба вылучыць гульню Гэры Олдмэна. Фактычна, у гэтым фільме ён згуляў 4-х розных персанажаў - 4 розныя ўвасабленні Дракулы. І з кожнай роллю ён справіўся бездакорна.
Гэты фільм можна параўнаць з творамі Эдгара Алана По (асабліва з паэмай "Кумкач"), з навэламі Говарда Лаўкрафта пра вар'яцтва і макабрычныя падарожжы і з экспрэсіянісцкай нямой стужкай "Кабінет доктара Калігары" (1919). Жадаю ўсім прыемнага прагляду
McFly
0 0
McFly
напісаў
год таму
Ура, культавы фільм, у якім галоўную ролю згуляў майстар пераўвасабленняў Гэры Олдман
У 1992 годзе выходзіла
Амерыканскі самурай (1992)
Шукальнікі каляднай зорачкі (1992)
Горкі месяц (1992)
Адзін дома 2 (1992)
Гулец (1992)

Яшчэ ў жанры Жахі
Рыцары Гвінеўры (2025)
Казкі пра гарбузовага труса (2025)
Злыя мерцвякі (1981)
Улюблёная студэнтка (2000)
Субстанцыя (2024)

Мегалопаліс (2024)

Краіна ЗША
Сны Акіры Курасавы (1990)
Малефісента (2014)
Аватар (2009)
Наўкол шпіёны (2001-2004)
Зорныя войны: Аповесці пра Імперыю (2024)