«Таямніца крэпасці шыфраў» 2007

Таямніца крэпасці шыфраў / Tajemnica twierdzy szyfrów (2007) / міні-плэер
6.3
333 галасоў
Польскі ваенна-сэнсацыйны сэрыял апавядае пра апошнія месяцы ІІ сусьветнай вайны. Падзеі разгортваюцца вясною 1945 г. Амэрыканская і савецкая выведкі ліхаманкава шукаюць сакрэтную дэшыфравальную машыну «Меч-рыба», пры дапамозе якой немцы ўзломваюць шыфры саветаў. Падзеі сэрыялу падводзяць гледача да самай вялікай таямніцы Трэцяга Рэйху – працаў нямецкіх навукоўцаў для стварэньня атамнай бомбы, якія вядуцца ў падземных лабараторыях у Судэцкіх гарах. Сьляды вядуць у замак Чоха ў Ніжняй Сілезіі. Сюды па заданьні саюзьнікаў прыбывае нямецкі капітан Ёган Ёрг, у сапраўднасьці – польскі шыфравальнік, каб знайсьці і выкрасьці ў немцаў дэшыфравальную машыну. Яму супрацьстаіць обэрштурмбанфюрэр СС Ганс Глёбке – кіраўнік аховы замку. На апарат палююць таксама саветы, якія маюць у замку свайго шпіёна. У чыіх руках застанецца «Меч-рыба»? Вялікае гістарычнае відовішча, якое трымае ў напружаньні да апошняе хвіліны.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 2007 годзе выходзіла
Палітыканы (2007)
Сімпсаны ў кіно (2007)
Пятля часу (2007)
Размовы з маім садоўнікам (2007)
Цягнік у Юму (2007)

Яшчэ ў жанры Гісторыя
Боль (2017)
Знесеныя ветрам (1939)
Каханыя сёстры (2014)
Тытанік (1997)
Цёмныя воды (2019)

... ля поплаву (2009)

Фільмы і серыялы з Пётр Грабоўскі
... ля поплаву (2009)
Новенькая (2010)
Праведнікі (2010)

Краіна Польшча
Мент (2004)
Мае печаныя куры (2002)
Чужое шчасце (1998)
Братка (2007)
Малады Пілсудскі (2018-2020)