«Познань’56» 1996

Познань’56 / Poznań’56 (1996) / міні-плэер
6.0
196 галасоў
Познанец Філіп Баён распавядае пра гістарычныя падзеі чэрвеня 1956 г. – пра Познанскае паўстанне. Рабочыя з заводу Цагельскага (на той момант – імя Сталіна) выходзяць на вуліцы і патрабуюць абяцанага павышэння заробкаў. Баён стараецца пазбегчы мартыралагічнага тону. Ён паказвае тыя падзеі вачыма двух падлеткаў: Пётрэк – сын аднаго з правадыроў рабочых, бацька Дарэка – афіцэр УБ (польскага КДБ). 28 чэрвеня яны пасябравалі. У горадзе паўстанне; адзін з лідэраў рабочых стаць за легалізм, ён хоча размаўляць з уладамі; другі, захлынаючыся пачуццём свабоды, скіроўвае людзей на міліцэйскія пастарункі, змагаецца... Тым, хто няшмат ведае пра тыя падзеі, будзе цяжкавата зразумець фільм. Успрыманне ўскладняецца моцнаю суб’ектыўнасцю погляду і нават, што парадаксальна, хараством формы.

Каментары 0

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
У 1996 годзе выходзіла
Жаночы бізнес (1996)
На іголцы (1996)
Дзень вялікай рыбы (1996)
Не пагражай Паўднёваму Цэнтралу, калі п'еш сок у сябе на раёне (1996)
Вулічныя гульні (1996)

Яшчэ ў жанры Прыгоды
9 (2009)
Валадар пярсцёнкаў: Вяртанне караля (2003)
Упрыгож развітальную раніцу кветкамі абяцанняў (2018)
Рабінзон Круза (1997)
Бамсэ і востраў вулканаў (2021)

Рэжысёр - Філіп Баён
Камердынер (2018)
Лепей быць прыгожай і багатай (1993)
Белая візітоўка (1989)

Краіна Польшча
Дзяўчаты з Наваліпак (1985)
Плошча Збаўцы (2006)
Доўгі ўік-энд (2004)
Рапарт Пілецкага (2023)
Філіп (2022)