«Хобіт: Нечаканая вандроўка» 2012

Хобіт: Нечаканая вандроўка / The Hobbit: An Unexpected Journey (2012) / міні-плэер
7.9
🐰 Пакуль ніхто не пакінуў гасцінец
Дзеянне гісторыі разгортваецца ў Міжзем'і за шэсцьдзесят гадоў да асноўных падзей «Уладара пярсцёнкаў». Фільм расказвае пра Більба Бэгінса, хобіта-дамаседа, якога чараўнік Гэндальф пераконвае суправаджаць трынаццаць гномаў на чале з Торынам Дубашчытам у паходзе, мэта якога, вярнуць Самотную гару.

Каментары 6

тоўсты курсівам 👻 спойлер 🔍 пошук
 FutureMan
0 0
FutureMan
напісаў
8 месяцаў таму
Безумоўна, цікавая экранізацыя. Але адно можна сказаць упэўнена: яна б вельмі не спадабалася Прафесару (гэтак сярод нас, талкіністаў, прынята зваць Джона Руэла Рональда Толкіна)
Прафесар увогуле быў вельмі строгі да экранізацыі сваіх твораў. У 1960-х, а пазней у пачатку 1970-х яму двойчы прапаноўвалі перанесці «Валадара Пярсцёнкаў» на шырокі экран.
Але аўтар кнігі вельмі прыдзірліва вывучаў кожны сцэнар, пакідаў едкія заўвагі і ўвогуле вельмі сур’ёзна ставіўся да таго, як яго сусвет будзе выглядаць на экране.
Прафесара вельмі цікавіла, ці будуць перададзеныя дух і атмасфера старой Англіі, а таксама вайбы легенд англаў і саксаў.
Ён чэрпаў натхненне ў паэме «Беавульф», у «Песні аб Гібелунгах», у скандынаўскіх сагах, у міфах пра Сігурда… А імёны ўсіх гномаў (Балін, Двалін, Філі, Кілі, Торын і іншыя) былі ўзятыя з песен скандынаўскай Эды. І Прафесар вельмі хацеў, каб на экране ўсё гэта было заўважна.
Ён быў уважлівы нават да дробных дэталяў, да любога слова, да любой нязначнасці.
Многае з дызайнаў і краявідаў Міжземья Прафесар паказаў на сваіх уласных малюнках (ён умеў маляваць - не прафесійна, але досыць нядрэнна, атмасферна і пакінуў пасля сябе шмат ілюстрацый-акварэляў)
Гледзячы гэты даволі нядрэнны, але напоўнены дробнымі недахопамі фільм, я не мог пазбавіцца ад уражання, што Прафесар яго б вельмі жорстка збракаваў.
Быдлаватыя гномы, нязграбна-камічны Вярхоўны гоблін, падобны хутчэй на персанажаў Pixar і DreamWorks, нязнама адкуль тут узятыя Галадрыель, Легалас, Таўрыель (якой увогуле не было ў кнігах Прафесара). І брутальны Гэндальф, зусім не падобны на свайго кніжнага папярэдніка.
Мала хто ведае, але ў 1977 годзе на студыі Рэнкін-Бэс быў зняты мультфільм «Хобіт».
Творчых недахопаў у ім значна больш, чым у «хобіцкай» трылогіі Джэксана. Але ён падаецца мне нашмат болей ТРУшным, болей «прафесарскім», болей кананічным, чым джэксанава экранізацыя.
Вельмі шкада, што яго досей няма ў беларускай агучцы. Дарэчы, што ў ім зроблена найболей кананічна і густоўна - дык гэта гномы. Суворыя, хмурыя, скандынаўскія, як цвергі са Старэйшай Эды.
anonymous18544
0 0
anonymous18544
напісаў
11 месяцаў таму
Цудоўны фільм! Цудоўная агучка! Увогуле "ваў" эфект!
chameleoff
1 0
chameleoff
напісаў
год таму
Бобо, дык гэта закадравая агучка, у ёй пакідаецца арыгінальная дарожка. Велізарны дзякуй стваральнікам, што яна зацішна больш, чым трэба. Відавочна, што гэта зроблена дзеля цудоўнага фільма і беларускага гледача!
Anonymous569
2 0
Anonymous569
напісаў
год таму
Вось бы трылогію Уладар пярсцёнкаў на роднай мове
Бобо
3 1
Бобо
напісаў
год таму
Голас Гэндальфа, як на мяне, у дзясятачку! І ўвогуле, вельмі якасна зроблена, адзінае што - ледзь чутны ангельскі арыгінал крыху перашкаджае.
stusurprise
3 0
stusurprise
напісаў
год таму
уооў! як файна, што Хобіт у бел агучцы!
У 2012 годзе выходзіла
1917
Галодныя гульні (2012)
1917
Дыктатар (2012)
1917
Дзівосны Чалавек-павук (2012)
1917
Іспанія (2012)
1917
Апошняя куля (2012)

Яшчэ ў жанры Фэнтэзі
1917
Крумкач (1994)
1917
Кораліна (2009)
1917
Хлопчык, Крот, Ліс і Конь (2022)
1917
Скот Пілігрым супраць усіх (Скот Пілігрым супраць сусвету) (2010)
1917
Русалачка (1989)

Рэжысёр:ка - Пітэр Джэксан
1917
Хобіт: Бітва пяці войскаў (2014)
1917
Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля (2003)
1917
Уладар пярсцёнкаў: Дзве Вежы (2002)
1917
Уладар пярсцёнкаў: Звяз Пярсцёнка (2001)
1917
Хобіт: Пустка Смаўга (2013)

Фільмы і серыялы з Джэймс Несбіт
1917
Мільёны (2004)

Краіна ЗША
1917
Далёка да раю (2002)
1917
Галодныя гульні (2012)
1917
Вартавыя легендаў (2012)
1917
Бэтмэн (2022)
1917
Кроў ад крыві інтэрнэту (2014)